Прырода
Прырода | |
---|---|
Вывучаецца ў | прыродазнаўства[d], прыродазнаўчыя навукі, prirodovedenie[d] і навука |
Процілегла | Звышнатуральнае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыро́да (гэты беларускі тэрмін з’яўляецца частковай калькай лацінскага слова natura) — матэрыяльны свет, Сусвет, у сутнасці — асноўны аб’ект вывучэння навукі. У побыце слова «прырода» часта ўжываецца ў значэнні натуральнае асяроддзе пасялення чалавека (усё, што нас атачае, за выключэннем створанага чалавекам).
Кампаненты прыроды
[правіць | правіць зыходнік]Зямля, нетры, глебы, паверхневыя воды, падземныя воды, атмасфернае паветра, раслінны свет, жывёльны свет і іншыя арганізмы, а таксама азонавы пласт атмасферы і калязямная касмічная прастора, што забяспечваюць у сукупнасці спрыяльныя ўмовы для існавання жыцця на Зямлі.
Жывая прырода
[правіць | правіць зыходнік]Жывая прырода — сукупнасць арганізмаў. Падзяляецца на пяць царстваў: вірусы, бактэрыі, грыбы, расліны і жывёлы. Жывая прырода арганізуецца ў экасістэмы, якія складаюць біясферу. Асноўны атрыбут жывой матэрыі — генетычная інфармацыя, што выяўляецца ў рэплікацыі і мутацыі.
Нежывая прырода
[правіць | правіць зыходнік]Нежывая прырода, ці касцяная матэрыя, прадстаўлена ў выглядзе рэчываў і палёў, якія валодаюць энергіяй. Яна арганізавана ў некалькі ўзроўняў: элементарныя часціцы, атамы, хімічныя элементы, нябесныя целы, зоркі, галактыкі і Сусвет. Рэчыва можа прымаць газавы, вадкі, цвёрды стан і знаходзіцца ў выглядзе плазмы.
Прырода ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Тэма прыроды ў мастацтве ў найболей поўнай меры раскрываецца ў эпоху рамантызму. Прырода выступае ў якасці неразумнага, інстынктыўнага пачатку, які супрацьстаіць чалавечаму духу. Прырода таксама тлумачыцца як выток, першабытны стан свету, таму ёй уласціва некранутасць і чысціня. Стомлены ад цывілізацыі чалавек шукае заспакаення на ўлонні прыроды, накіроўваючыся на пікнік за горад. У XX стагоддзі з’яўляецца тэма прыроды, якая помсціць чалавеку ў выглядзе стыхійных бедстваў. Сучаснае неапаганства шмат у чым з’яўляецца культам прыроды.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сусветны фонд дзікай прыроды Архівавана 1 верасня 2006.
- Гіпербалічны рост у жывой прыродзе і грамадстве