Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША англ.: Screen Actor Guild Awards | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | SAG-AFTRA[d] |
Заснаванне | 1995 |
Узнагарода за | Дасягненні ў кінафільмах і тэлевізійных серыялах |
Краіна | |
Сайт | sagawards.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (англ.: Screen Actor Guild Awards; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».
Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі[1]. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы[2].
Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Ігравое кіно
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно
- Найлепшая мужчынская роля
- Найлепшая жаночая роля
- Найлепшая мужчынская роля другога плана
- Найлепшая жаночая роля другога плана
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у ігравым кіно
Тэлевізійныя серыялы
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў драматычным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле
- Найлепшы акцёрскі склад у камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў камедыйным серыяле
- Найлепшая мужчынская роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшая жаночая роля ў тэлефільме ці міні-серыяле
- Найлепшы каскадзёрскі ансамбль у тэлефільме ці міні-серыяле
Спецыяльная намінацыя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Screen Actors Guild Awards: Rules(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 24 студзеня 2010.
- ↑ Meier, Gretchen (2011-01-26). "The brains behind the bronze". Glendale News Press. Архівавана з арыгінала 2011-01-31. Праверана 2011-01-26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- sagawards.org — афіцыйны сайт
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША на Вікісховішчы |