Пётр Максавіч Явіч
Пётр Максавіч Явіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2008 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Фёдар Адольфавіч Фогт і Іван Восіпавіч Ахрэмчык |
Член у | |
Узнагароды |
Пётр (Іштван) Максавіч Явіч (5 верасня 1918 — 14 кастрычніка 2008) — беларускі жывапісец. Член Саюза мастакоў СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П. М. Явіч (сапраўднае імя — Іштван) нарадзіўся ў Венгрыі ў горадзе Цёрэксентміклаш , куды патрапіў яго бацька, які жыў у Віцебску, у якасці ваеннапалоннага ў Першую сусветную вайну. З 1929 года жыў і працаваў у Віцебску. Вучыўся майстэрству мастака ў Іегуды Пэна. У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны час працаваў у газеце «Віцебскі рабочы», а з 1947 года ў Віцебскіх мастацкіх майстэрнях, якія ўзначальваў каля 10 гадоў. З 1949 года ў Саюзе мастакоў БССР.
Памёр 14 кастрычніка 2008 года. Пахаваны ў Віцебскім раёне[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У выстаўках пачаў удзельнічаць з 1940 г. Сярод работ П. М. Явіч партрэты В. З. Харужай, народнага артыста СССР І. У. Ільінскага, М. Ф. Шмырова («Шмыроў М. Ф. — легендарны камбрыг»), заслужанага трэнера БССР В. Дз. Дзмітрыева, «Дзяўчынка ў блакітным» (захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі) і інш. Пэндзлю мастака належаць жанравыя кампазіцыі «Мары» (1959), «Закладнікі» (1960), «Дзеці Міная» (1978), пейзажы «Каўказ» (1952), «Лужаснянка» (1983), «Астравы на Лучосе» (1990) і іншыя працы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер ордэна Айчыннай вайны II ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 1995 г. № 3518-XII П. М. Явіч узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 227. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 675. — 703 с. — 10 000 экз.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 645. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.