Пётр Пятровіч Ялфімаў

Пётр Ялфімаў
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Пётр Пятровіч Елфімаў
Дата нараджэння 15 лютага 1980(1980-02-15) (44 гады)
Месца нараджэння Магілёў, БССР, СССР
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты гітара, клавішныя музычныя інструменты[d], кахон[d] і вакал
Жанр рок-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
www.petrelfimov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Ялфімаў (нар. 15 лютага 1980, Магілёў, БССР, СССР) — беларускі спявак.

Пётр Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 года ў Магілёве, у сям’і музыкантаў. З 6 гадоў Пётр пайшоў у школу з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спецыяльнасць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі «Дубль „У“», у складзе якой стаў лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спецыяльнасці «акадэмічны спеў».

Працаваў у «Песнярах», потым у складзе групы «Эгаіст», цяпер працуе сола. Выступаў на «Славянскім базары» з песняй Чэслава Немана «Dziwny jest ten świat».

З 1999 года Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.

19 студзеня 2009 года Пётр выйграў адборачны тур Беларусі (Еўрафест) на Еўрабачанні-2009. У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла спявачка Гюнэш з песняй «Fantastic Girl» набраўшы 7 949 галасоў.

Пётр Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 мая 2009 года. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краін. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]

Зноскі