Пілон
ПІЛОН - (ад грэч. πυλών, літар. брама, уваход),
Пілон на Вікісховішчы |
- Масіўныя слупы, якія служаць апорай арак, перакрыццяў, мастоў, падземных станцый метрапалітэна і інш., або якія стаяць абапал уваходаў ці ўездаў на тэрыторыю палацаў, паркаў і інш.
- Вежападобнае збудаванне ў форме ўсечанай піраміды (у плане выцягнуты прамавугольнік) з трапецападобным фасадам (звычайна аздобленым рэльефамі); ставілі абапал уваходаў у старажытныя егіпецкія храмы.