Піліп Пятровіч Дайнека

Піліп Пятровіч Дайнека
Нараджэнне 29 лістапада 1916(1916-11-29)
Смерць 13 лютага 1979(1979-02-13) (62 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Піліп Пятровіч Дайне́ка (29 лістапада 1916, вёска Дуброва, Светлагорскі раён13 студзеня 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Беластоцкай вобласці. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Член КПСС з 1939 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК КПСС (1958). З 1935 года на савецкай рабоце. У партызанах са жніўня 1941 года: палітрук роты, камандзір групы, у красавіку-лістападзе 1943 года камісар атрада, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага, адначасова са студзеня 1944 года сакратар Гродзенскага падпольнага РК КП(б)Б. З ліпеня 1944 года на партыйнай рабоце ў Гродзенскім і Мастоўскім райкамах КП(б)Б. З 1965 года 1-ы сакратар Гродзенскага РК КПБ, 1970 года загадчык аддзела Гродзенскага абкама КПБ. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Кандыдат у члены ЦК КПБ у 1960 — 1961 гадах Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963 — 1971 гадах.

Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт».

  • Ганаровы грамадзянін горада Масты.
  • 2 Ордэна Леніна
  • Ордэн Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.