Растоў-на-Доне
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Растоў-на-Доне (руск.: Ростов-на-Дону) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Растоўскай вобласці, цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі, Горад воінскай славы. У горадзе знаходзіцца штаб 4-й арміі ВПС і СПА Расіі. Насельніцтва 1 115 000 чалавек (2015). Заснаваны ў 1749 годзе.
Цэнтр горада Растова-на-Доне знаходзіцца за 1076 км (па дарогах на 2006 год) на паўднёва-паўднёва-усход ад Масквы. Размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у асноўным на правым беразе ракі Дон, за 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае мора. Паўднёва-заходнія ўскраіны горада прымыкаюць да дэльты ракі Дон.
Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая; сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C. Лета спякотнае, працяглае, з перавагай сонечнага надвор'я; сярэдняя тэмпература ліпеня 23 °C. Ападкаў каля 500 мм у год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На месцы сучаснага горада ў 1749 годзе былі заснаваны Цемярніцкая мытня і порт; у 1761 годзе заснавана крэпасць, названая Растоўскай у гонар мітрапаліта Дзмітрыя Растоўскага. Населены пункт пры гэтай крэпасці ператвораны ў горад у 1796 годзе; атрымаў назву Растоў-на-Доне. З 1797 годзе павятовы горад Наварасійскай, з 1802 — Екацярынаслаўскай губерні. З сярэдзіны 19 стагоддзя пачаўся рост прамысловасці. У 1853 годзе была адкрыта тытунёвая фабрыка, у 1857 годзе — буйны чугунаплавільны завод, у 1870 годзе — папяровая фабрыка. У 1870-я гады злучаны чыгункай з Харкавам, Варонежам і Уладзікаўказам. У 1888 годзе ўключаны ў склад Вобласць Войска Данскога. З 1924 года — цэнтр Паўночна-Каўказскага і з 1934 года Азова-Чарнаморскага краёў, з 1937 года — Растоўскай вобласці. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны Растоў-на-Доне быў двойчы захоплены нямецкімі войскамі (21-29 лістапада 1941, 27 ліпеня 1942 — 14 лютага 1943).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: Ростсельмаш — буйнейшы вытворца самаходных збожжапрыбіральных і кормаўборачных камбайнаў Расіі, Эмпілс — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў ЛКМ, Раствертал — вырабляе верталёты Мі-24, Мі-26, Мі-28, Мі-35, Данскі тытунь — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў цыгарэт, Гарызонт — галоўны вытворца навігацыйных радыёлакацыённых станцый для грамадзянскага і вайсковага флатоў, ГПЗ-10 — вытворчасць падшыпнікаў, Залаты Колас — вытворца кандытарскіх вырабаў, Легмаш — вытворца абсталявання для лёгкай прамысловасці, Ростпрадмаш — вытворца абсталявання для харчасмакавай прамысловасці, Атланціс Пак — вытворчасць штучнай каўбаснай абалонкі і інш.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Васілевіч Аляксееў (1921—2008) — савецкі і рускі археолаг і гісторык.
- Юрый Абрамавіч Башмет (нар. 1953) — расійскі альтыст, дырыжор, педагог.
- Канстанцін Мікалаевіч Лаўраненка (нар. 1961) — расійскі акцёр тэатра і кіно.
- Павел Іванавіч Лаўрэнка (1912—2002) — беларускі інжынер-будаўнік.
- Вольга Фёдараўна Нячай (нар. 1936) — беларускі кіназнавец.
- Лілія Мікалаеўна Пятроўская (нар. 1933) — беларускі архітэктар.
- Анатоль Абрамавіч Рудакоў (1921—1990) — беларускі акцёр.
- Сафія Леанідаўна Смірнова (нар. 1934) — беларускі архітэктар.
- Дзяніс Аляксандравіч Чакалаў (нар. 1975) — расійскі пісьменнік-фантаст.
- Ксенія Кірылаўна Хачатранц (нар. 1938) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры.
- Людміла Сяргееўна Шаламенцава (1937—2019) — беларуская піяністка, педагог.
- Аляксандр Барысавіч Гудкоў (нар. 1957) — беларускі палітык.
- Аляксей Уладзіміравіч Белы (нар. 1950) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1995).
- Валянціна Цыбульская (нар. 1968) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Polis[d], Кіпр[3]
- Адэса, Украіна (1999)[4]
- Анталья, Турцыя[4]
- Волас, Грэцыя[4]
- Гера, Германія (1987)[5][4]
- Глазга, Вялікабрытанія (1986)[4][6][…]
- Гомель, Беларусь (25 чэрвеня 2009)
- Данецк, Украіна[4]
- Дортмунд, Германія (4 ліпеня 1977)[4][7]
- Ерэван, Арменія
- Каяні, Фінляндыя (1956)[4][8][…]
- Ле-Ман, Францыя[4]
- / Луганск, Украіна / Расія[4]
- Мабіл, ЗША[4]
- Плевен, Балгарыя (4 лютага 1993)[4][9]
- Севілья, Іспанія
- Уральск, Казахстан
- Чхонджу[d], Паўднёвая Карэя[4]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандраўская калона
- Армянскія могілкі
- Будынак гандлёвай школы
- Будынак Чэхава
- Даходны дом Тэр-Абрамяна
- Клуб прыказчыкаў
- Дабравешчанская грэчаская царква
- Дом Саветаў
- Дом Урангеля
- Дон-плаза
- Жылы дом Мікалая Паніна
- Зялёны тэатр
- Набярэжная ракі Дон
- Парк імя 1 Мая
- Паўночныя могілкі
- Помнік А. С. Пушкіну
- Помнік вадаправоду
- Помнік героям Першай сусветнай вайны
- Помнік настаўніцы
- Помнік першакласніку
- Помнік Уладзіміру Высоцкаму
- Помнік Сцяпану Разіну
- Растоўская тэлевежа
- Станцыя Растоў-Галоўны
- Шчэпкінскі лес
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Растоў-на-Доне
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/southern/ Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ Αδελφοποιημένοι Δήμοι Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м http://old.rostov-gorod.ru/aboutrostov/citypartners/
- ↑ https://www.gera.de/sixcms/detail.php?id=17948
- ↑ https://www.glasgow.gov.uk/index.aspx?articleid=15944
- ↑ https://www.dortmund.de/de/leben_in_dortmund/internationales/staedtepartnerschaften/rostow_am_don/index.html
- ↑ https://www.kajaani.fi/en/kajaani-international-services/sister-cities-and-twin-towns/
- ↑ https://www.pleven.bg/bg/pobratimeni-gradove/rostov-na-don-ruska-federatsiya