Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт

Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт
(РТУ)
Rīgas Tehniskā universitāte
Арыгінальная назва Rīgas Tehniskā universitāte
Міжнародная назва Riga Technical University
Заснаваны 1862
Тып дзяржаўная тэхнічная ВНУ
Краіна
Размяшчэнне  Латвія, Рыга
Сайт rtu.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (лат.: Rīgas Tehniskā universitāte) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Рыга, Латвія.

Родапачынальнікам Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта можна лічыць заснаваны ў 1862 годзе ўказам расійскага імператара Аляксандра ІІ Рыжскі палітэхнікум. Гэта была першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Латвіі.

У 1896 годзе ўказам Мікалая ІІ Рыжскі палітэхнікум быў перайменаваны ў Рыжскі політэхнічны інстытут. У 1918 годзе ўсе факультэты інстытута былі ўключаныя ў толькі што створаны Латвійскі ўніверсітэт. Сваю дзейнасць інстытут аднавіў у 1958 годзе. У 1990 годзе Рыжскі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.

У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты:

  • Архітэктурны факультэт
  • Будаўнічы факультэт
  • Факультэт інжынернай эканомікі і кіравання
  • Факультэт камп’ютэрных навук і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт матэрыялазнаўства і прыкладной хіміі
  • Факультэт машынабудавання, транспарту і аэранаўтыкі
  • Факультэт электронных і гуманітарных тэхналогій навучання
  • Факультэт электронікі і тэлекамунікацый
  • Факультэт энергетыкі і электратэхнікі
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.