Рынкяны

Вёска
Рынкяны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2155
Аўтамабільны код
2
Рынкяны на карце Беларусі ±
Рынкяны (Беларусь)
Рынкяны
Рынкяны (Віцебская вобласць)
Рынкяны

Рынкя́ны[1] (трансліт.: Rynkiany, руск.: Рынкяны) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Лынтупскага сельсавета.

Праз вёску працякае рака Лынтупка (прыток Страчы).

На адлегласці 200 м ад вёскі знаходзіцца гара Маяк вышынёй 240,4 м над узроўнем мора — найвышэйшы пункт Пастаўскага раёна і Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі.

Вёска звязана дарогай з гарадскім пасёлкам Лынтупы і вёскай Каптаруны.

У 1940—1954 гадах цэнтр Рынкянскага сельсавета, затым уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Рынк'я́ны