Сапратрофы
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/72/Honey_Mushrooms_%284501874966%29.jpg/220px-Honey_Mushrooms_%284501874966%29.jpg)
Сапратрофы — арганізмы, якія ўжываюць арганічныя злучэнні мёртвых цел або выдзяленні (экскрэменты) жывёл.
Паводле тыпу харчавання адносяцца да гетэратрофаў. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных злучэнняў, з'яўляюцца важным звяном у біялагічным кругавароце рэчыва і энергіі. Да сапратрофаў адносяцца бактэрыі, актынаміцэты, грыбы, расліны-паразіты, некаторыя водарасці, з жывёл — сапрафагі (напр., жукі-гнаевікі, вароны, гіены). Водныя сапратрофы ўдзельнічаюць ў біялагічнай ачыстцы вады, глебавыя — у глебаўтварэнні.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).