Свіцязянкі
Свіцязя́нкі — міфічныя істоты возера Свіцязь у Карэліцкім раёне, адмена русалак[1].
Паводле падання, у Свіцязянак ператварыліся жанчыны горада Свіцязь, затопленага багамі па іх просьбе вадой, каб пазбегнуць зганьбавання варожым рускім войскам, што ў той час перамагло вялікага князя літоўскага Міндоўга і яго саюзніка князя Мірскага або Тугая, валадара горада Свіцязь. Сцвярджалі, што часта можна было чуць у возеры іх стогны. Уяўлялі іх у выглядзе белатварых дзяўчын з даўгімі распушчанымі валасамі. Злоўленая ў невад Свіцязянка апавядала сумную гісторыю свайго горада.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 391-393
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2004.