Севастопаль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Севасто́паль (укр. і руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[5], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[6].
Порт, ваенна-марская база.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.
Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).
З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).
З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[7]. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ[8], 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расіі[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Народы | 2001 г. | 1989 г. |
Рускія | 71,6 | 74,4 |
Украінцы | 22,4 | 20,7 |
Беларусы | 1,6 | 1,9 |
Татары | 0,7 | 0,3 |
Крымскія татары | 0,5 | 0,1 |
Армяне | 0,3 | 0,1 |
Яўрэі | 0,3 | 0,7 |
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка
- Анастасія Бабурава
- Валянцін Мікалаевіч Макараў (1919—1972) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[10]
- Аляксандр Патупа
- Рыгор Якаўлевіч Ліберзон (1903—1966) — урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар.
Зноскі
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-tl5cdn/Sebastopoli/?zoom=19¢er=44.61512%2C33.5251&popup=44.61521%2C33.52534
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/ukraine/cities/
- ↑ Федеральный закон от 21.07.2014 № 248-ФЗ "О внесении изменений в Федеральный закон "Об исчислении времени"
- ↑ Гридасова М. В Севастополе начали выдавать автомобильные номера с кодом 92 // Севастопольская газета — 2014.
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, артыкул 65 (на рускай мове)
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Севастопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Севастопаль Архівавана 12 чэрвеня 2009. — даведнік, фотагалерэя на партале Украіны (руск.)
- Партал Гасцям Севастопаля Архівавана 23 снежня 2010. — (руск.)