Сельсавет
Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» з’яўляецца запазычаннем з рускага «совет», «советовать».[1]
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Сельсаветы ўваходзяць у склад раёнаў, аб’ядноўваючы на сваёй тэрыторыі некалькі сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета знаходзіцца ў аграгарадку, а пры яго адсутнасці — у іншым населеным пункце на тэрыторыі сельсавета. Органам улады на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца сельскі Савет народных дэпутатаў. Станам на 1 лютага 2008 года ў Беларусі налічвалася 1465 саветаў дэпутатаў[2].
Станам на 1 студзеня 1999 года ў Беларусі налічвалася 1456 сельсаветаў[3], па іншых дадзеных — 1506[4], на 1 студзеня 2003 года — 1427[5], на 1 студзеня 2004 года — 1439[6], на 1 кастрычніка 2004 года — 1390[7], на 1 студзеня 2007 года — 1446, уключаючы і пасялковыя саветы[8], на 1 студзеня 2008 года — 1358[9], на 1 студзеня 2010 года — 1346[10], на 1 студзеня 2011 года — 1290.[11]
Станам на 2 студзеня 1925 года ў Беларускай ССР налічвалася 1202 сельсаветы[12], на 1 студзеня 1926 года — 1202[13], на 1 студзеня 1931 года — 1418[14], на 1 кастрычніка 1938 года — 1420[15], на 1 студзеня 1941 года — 2808[16], на 1 студзеня 1947 года — 2522[17], на 1 студзеня 1987 года — 1502[18].
Дадатковыя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]- У Беларусі самая распаўсюджаная назва сельсавета (станам на 1 студзеня 2010 года) — Акцябрскі, усяго іх налічваецца дзевяць. Далей ідуць Навасёлкаўскі — восем, Каменскі, Ленінскі — па шэсць, Залескі, Першамайскі — па пяць, Гарадзецкі, Забалацкі, Кіраўскі, Навадворскі, Парэцкі — па чатыры.
- У Беларусі маецца некалькі сельсаветаў, у склад якіх уваходзіць толькі адзін населены пункт (станам на 1 студзеня 2010 года): Аброўскі, Багданаўскі, Глушкавіцкі, Навазасімавіцкі, Павіццеўскі, Радзівілавіцкі.
- Найбольшая колькасць сельсаветаў у вобласці — станам на 1 студзеня 2004 года — у Мінскай (308).
- Найменшая колькасць сельсаветаў у вобласці — станам на 1 студзеня 2004 года — у Гродзенскай (189).
- Найбольшая колькасць сельсаветаў у раёне — станам на 1 студзеня 2010 года — у Пінскім (24), затым ідзе Баранавіцкі раён, у якім налічваецца 21 сельсавет; станам на 1 студзеня 2003 года — у Гомельскім (25).
- Найменшая колькасць сельсаветаў у раёне — станам на 1 студзеня 2010 года — у Нараўлянскім (чатыры); у Дрыбінскім, Краснапольскім, Крычаўскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах (па пяць); станам на 1 студзеня 2003 года — у Крычаўскім, Нараўлянскім і Чэрыкаўскім раёнах (па пяць).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Савет // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―, 2006. — Т. Т. 11: Р ― С / [укладальнікі: В. Л. Авілава і інш. ; галоўны рэдактар: Г. А. Цыхун]. — 333 с. — 600 экз. — ISBN 985-08-0740-7. С. 285
- ↑ Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 16 снежня 2007.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- ↑ 57 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Менск: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2). Старонка 724
- ↑ Атлас па геаграфіі Беларусі [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 40 с. ISBN 985-476-270-X
- ↑ Республика Беларусь. Атлас автомобильных дорог. 1:200 000. Атлас составлен и подготовлен к печати Республиканским унитарным предприятием «Белкартография» в 2007 г. Географическая основа. Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Минск: Белкартография, 2007. — 280 с. ISBN 978-985-508-010-8. С. 7.
- ↑ Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2011.
- ↑ Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2010.
- ↑ Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): Справочник / Сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Территориальное и административное деление Союза ССР на 1-е января 1926 года. — М.: Главное управление коммунального хозяйства НКВД, 1926. — 287 с. С. 8
- ↑ Административно-территориальное деление Союза ССР на 1 октября 1931 года. — М.: Власть советов, 1931. — 317 с. С. 218
- ↑ СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 октября 1938 года. — М.: Власть советов, 1938. — 328 с. С. 14
- ↑ СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1941 года: издание третье, дополненное. — М.: Ведомостей Верховного Совета РСФСР, 1941. — 490 с. С. 5
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 5
- ↑ СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1987 года. — М.: Известия советов народных депутатов СССР, 1987. — 672 с. С. 357