Серп
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Sierp.svg/220px-Sierp.svg.png)
Серп — прылада для зрэзвання злакаў і траў, складаецца з закругленага ляза (як правіла сталёвага) і кароткай драўлянай ручкі. Серп верагодна быў вынайдзены ў старажытным Міжрэччы і з'яўляецца адной са старажытнейшых прылад працы чалавека і сімвалам земляробства.
У камуністычнай сімволіцы скрыжаваныя серп і молат азначалі саюз сялян і рабочых. Выява скрыжаваных сярпа і молата была прадстаўлена на гербах і сцягах СССР і саюзных рэспублік.
Зноскі
![]() | Серп на Вікісховішчы |
---|