Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка
Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1977—1978 |
Ключавыя постаці | Генеральны дырэктар Сяргей Троіцкі |
Галіна | Лёгкая прамысловасць |
Прадукцыя | Пража |
Матчына кампанія | Беллегпрам |
Сайт | skpf.by |
ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка» — прадпрыемства лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь па выпуску паўшарсцяной камвольнай пражы ў г. Слонім Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва фабрыкі пачата ў 1971 г. 1-я чарга здадзена з эксплуатацыю ў 1977 г., 2-я — у 1978 г. Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне, у т.л. лабараторнае і для ачысткі фарбавальных сцёкаў было закуплена ў Італіі. З 1995 г. адкрытае акцыянернае таварыства.
У лютым 2014 г. была затрымана, а ў 2016 г. абвінавачана дырэктарка фабрыкі за падрыхтоўку да злачынства (ч. 1 арт. 13 КК), атрыманне хабару (ч. 3 арт. 430), перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 КК), прысваенне або растрата (ч. 1 ст. 211 КК), крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 210 КК) і асуджана да 6,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, а таксама з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў[1].
Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]
Паўшарсцяная трыкатажная пража высокіх і сярэдніх нумароў.
Зноскі
- ↑ Экс-председатель «Беллегпрома» приговорен к 10 годам лишения свободы за коррупционные преступленияfirst = (руск.). БелТА (17 чэрвеня 2016). Праверана 1 кастрычніка 2018.(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 15. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).