Слуцкая акруга
Слуцкая акруга | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1924—1927; 1935—1938 |
Насельніцтва (1926) | 309,4 тыс. |
Шчыльнасць | 8,4 тыс. чал./км² |
Плошча |
|
Слу́цкая акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, якая існавала з ліпеня 1924 года да 6 чэрвеня 1927 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Слуцк.
Акруга ў 1924—1927
[правіць | правіць зыходнік]Слуцкая акруга была ўтворана 17 ліпеня 1924 года[1] і ўлучала 7 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі[2]. Была скасавана 6 чэрвеня 1927 года[3]. Яе тэрыторыя тым часам была раздзеленая паміж Бабруйскай і Мінскай акругамі.
Паводле перапісу 1926 года колькасць насельніцтва складала 309,4 тыс. чалавек, з іх ліку беларусаў — 90,0%, яўрэяў — 6,7%, рускіх — 1,4%, палякаў — 1,3%.
Пагранічная акруга 1935—1938 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Зноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 года ў якасці пагранічнай акругі (якія ў тыя часы ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР). Акруга ўлучала 6 раёнаў: Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі.
Была скасавана 20 лютага 1938 года ў сувязі з увядзеннем абласнога падзелу ў саюзных рэспубліках СССР.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Старшыні Выканкама акружнога Савета
[правіць | правіць зыходнік]- Карнілій Максімавіч Жолудаў (жнівень 1935 — ліпень 1937)
- в. а. Міхаіл Васілевіч Кулагін (кастрычнік 1937 — красавік 1938)
Першыя сакратары акружнога камітэта КП(б)Б
[правіць | правіць зыходнік]- Саламон Давідавіч Каменштэйн (да 1937)
- Сямён Сцяпанавіч Ігаеў (1937 — сакавік 1938)
Зноскі
- ↑ История Архівавана 31 снежня 2010. (руск.) // Слуцкі раённы выканаўчы камітэт
- ↑ Анатолій Жук. Адшумелі стагоддзі над Случчу-ракой . Слуцкі край (18 лютага 2011).
- ↑ БССР Архівавана 18 ліпеня 2011. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
- Слуцкая акруга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).