Снегавік

Снегавая баба ў Германіі
Снежная скульптура «Галава караля», скульптар — Гэнік Лойка. 2015 г., Мінск

Снегавік, снегавая баба або снежная баба — простая скульптура са снегу, «качаць бабу» — старажытная традыцыйная зімовая гульня. Звычайна бабу складаюць з трох скачаных снегавых камоў — ніза, сярэдзіны і галавы. Рукі часта робяць з галінак, але часам сімвалічна — з двух невялікіх камякоў снегу. Часта бабе даюць венік або рыдлёўка, якуя ўтыкаюць у снег побач фігуры. Традыцыйна нос снегавой бабы робяць з морквы, бо яна добра захоўваецца да зімы, але ў сучаснасці часцей ужываюць даступнейшыя падручныя матэрыялы — каменьчыкі, палачкі, вугольчыкі, каб абазначыць рысы твару. Часам на галаву бабы надзяюць вядро.

Снегавікі-рэкардсмены

[правіць | правіць зыходнік]

Аднаго з найвялікшых снегавікоў скачалі ў лютым 1999 года ў Беталі (Мэн, ЗША), яго назвалі «Энгус, Кароль Гары» у гонар Энгуса Кінга, тагачаснага губернатара Мэна. Снегавік быў вышынёй 35 метраў і важыў больш за 4000 тон[1].

Тамсама ў 2008 годзе скачалі яшчэ большую бабу — вышынёй 37 метраў і вагой 6000 тон[2].

Напярэдадні Каляд 2010 года англійскі навуковец Дэвід Кокс, супрацоўнік квантавага аддзялення Нацыянальнай фізічнай лабараторыі Лондана, разам з калегамі ствараў сімвал снегавой бабы з дзвюх гарошын сплаву волава памерам 0,01 мм. Нос зрабілі з плаціны, яго дыяметр толькі 0,001 мм. Твар і ўсмешку снегавой бабе выразалі сфакусаваным пучком іонаў.[3]

Сімвал снегавой бабы в Юнікодзе: U+2603.()

Зноскі

  1. Angus, King of the Mountain — World’s Largest Snowman Архівавана 12 кастрычніка 2007. (1999-02-19). Sunday River On-Line
  2. 2008 World’s Tallest SnowWoman Архівавана 25 лютага 2009.
  3. Самый маленький в мире снеговик (2009-12-04). Новости технологий
Лагатып Вікіслоўнікі
Лагатып Вікіслоўнікі