Спаса-Праабражэнская царква (Віцебск)
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне |
Віцебская Спаса-Праабражэнская царква. Існавала ў XVII ст. на тэрыторыі Узгорскага замка. Пабудавана з дрэва ў традыцыі Віцебскай школы дойлідства. Драўляная пабудова складалася з высокіх прамавугольных у плане асноўнага аб’ёму і гранёнай апсіды, накрытых двухсхільнымі дахамі, і трох’яруснай званіцы (2 ніжнія ярусы чацверыковыя, вярхі з высокімі вузкімі вокнамі ўвянчаны васьмерыковым купалам). Асноўны аб’ём завяршаўся галоўкай на высокім барабане. Фасады расчляняліся высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вядома паводле «Чарцяжа места Віцебска 1664 года», на якім храм пазначаны на месцы Прачысценскай (Успенскай) царквы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Страчаная спадчына: Спаса-Праабражэнская царква // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кніга 2. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — С. 619.