Станіслаў Сташыц
Станіслаў Сташыц | |
---|---|
польск.: Stanisław Staszic | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1755[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1826[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, географ, філосаф, перакладчык, геолаг, пісьменнік, палітык, ксёндз, пераходны дыякан, выхавацель, палітычны публіцыст, прэсвітар, дзеяч адукацыі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Ста́шыц[4] (польск.: Stanisław Wawrzyniec Staszic; 6 лістапада 1755 — 20 студзеня 1826) — польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, географ, геолаг, гісторык, перакладчык, каталіцкі святар, мецэнат. Адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі ў Варшаве (Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego SGGW)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Піла. Сын мэра горада[6]. У 1774—1778 гадах[6] вучыўся ў калегіуме езуітаў у Познані. З 1781 года настаўнік дзяцей польскага дзяржаўнага дзеяча А. Замойскага, падарожнічаў з імі па Еўропе[6], наведваў курсы ў Лейпцыгскім і Гётынгенскім універсітэтах. З 1799 года ксёндз. У 1800-х гадах займаўся навукай, падарожнічаў па Еўропе. У 1807—1812 гадах працаваў у Адукацыйнай палаце Варшаўскага герцагства, у 1810—1812 гадах — член Дзяржаўнага савета[4]. У 1815—1816 гадах міністр адукацыі Царства Польскага, у 1816—1824 гадах — кіраўнік Дэпартамента прамысловасці і рамёстваў[6].
Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. Заснавальнік (1800) і старшыня (з 1808 года) Таварыства сяброў навук, ініцыятар будаўніцтва яго штаб-кватэры (т. зв. палац Сташыца ў Варшаве, 1820—1823)[6]. У 1816 годзе заснаваў у Грубешаве сялянскае таварыства і перадаў яму ў вечнае карыстанне свае землі[4].
Унёс значны ўклад у развіццё навукі, асветы, горнай і металургічнай прамысловасці Царства Польскага. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі. Адзін з буйнейшых дзеячаў польскага Асветніцтва.
Сярод твораў: «Заўвагі аб жыцці Яна Замойскага» (Uwagi nad życiem Jana Zamoyskiego, 1787), «Папярэджанні Польшчы» (Przestrogi dla Polski, 1790), «Аб арфаграфіі» (O ortografii, 1814), «Аб земляробстве Карпат і іншых гор і раўнін Польшчы» (O ziemiorodztwie Karpatów i innych gór i równin Polski, 1815), паэма «Род чалавечы» (Ród Ludzki, 1819—1820) і інш.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Станіслава Сташыца названы вуліцы ў шэрагу гарадоў Польшчы, навучальныя ўстановы (у тым ліку Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве, агульнаадукацыйны ліцэй у Лодзі), гара на востраве Заходні Шпіцберген. Помнікі пастаўлены ў гарадах Цехацінак, Чэнстахова, Дамброва Гурніча, Грубешаў, Кельцы, Лодзь, Познань, Варшава і інш.
У 1992 годзе была выпушчана калекцыйная манета наміналам 200 000 злотых з выявай Станіслава Сташыца[7]. У 1993 годзе выпушчана ў абарачэнне банкнота наміналам 50 000 злотых з яго выявай[8][9].
У горадзе Піла ў доме Станіслава Сташыца дзейнічае музей[10]. Жыццю і дзейнасці Станіслава Сташыца прысвечаны шэраг публікацый.
Зноскі
- ↑ а б Stanislaw Staszic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Stanislaw Staszic // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/staszic-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Варшавский сельскохозяйственный университет SGGW
- ↑ а б в г д СТА́ШИЦ (Staszic) Станислав Вавжинец // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ Janusz Parchimowicz: Katalog monet polskich obiegowych i kolekcjonerskich od 1916. — Szczecin: Nefryt, 1995, s. 196. — ISBN 83-902670-1-2. (польск.)
- ↑ В мире монет (руск.)
- ↑ To już 20 lat. Pamiętasz jeszcze stare banknoty? (польск.)
- ↑ Пила // Музей истории Кронштадта (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бажэнаў Ю. В. Сташыц (Staszic) Станіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 183. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сташиц (Staszic, Staszyc) Станислав // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 13. СЛАВЯНОВЕДЕНИЕ — СЯ ЧЕН. 1971. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Сташыц
- Muzeum Stanisława Staszica w Pile (польск.)
- Michał Wieczorek Польские философы, изменившие наше мышление // Culture.pl (руск.)
- Станислав Сташиц // Филологический проект «Славянство — форум славянских культур» (руск.)