Сцяг Арменіі
Сцяг Арменіі — дзяржаўны сімвал Рэспублікі Арменія. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных гарызантальных палос: верхняй - чырвонага, сярэдняй - сіняга і ніжняй - аранжавага колеру. Гэтыя колеры стагоддзямі асацыяваліся з армянскай нацыяй. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2. Сцяг Арменіі быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Арменія 24 жніўня 1990 года. А 15 чэрвеня 2006 года, Нацыянальны Сход Рэспублікі Арменія прыняў новы закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Арменія».