Сымон Кандыбовіч

Сымон Кандыбовіч
Дата нараджэння 21 ліпеня 1891(1891-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1972(1972-09-27) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч, гісторык
Месца працы
Член у

Сымон Сымонавіч Кандыбовіч (псеўд. Кабыш; 21 ліпеня 1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 верасня 1972, Мюнхен) — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык. Супрацоўнічаў з нямецкай адміністрацыяй у гады Другой сусветнай вайны.

Магіла сям'і Сымона Кандыбовіча

Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. У часе Першай сусветнай вайны служыў у войску. У 1922 г. працаваў старшынёй валаснога выканкаму ў Бабруйскім павеце. Быў дэлегатам Чацвёртага Усебеларускага з’езду саветаў. З 1926 — член ЦК КП(б)Б. У 1932—1937 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны камітэта нарыхтовак СНК БССР.

У 1940 арыштаваны. Падчас нямецкай акупацыі ў ІІ сусветную вайну супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1941-1943 уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай народнай самапомачы. Уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студзеня 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела. Удзельнік ІІ Усебеларускага кангрэса (чэрвень 1944, Мінск).

3 лета 1944 у Германіі. Змяніў прозвішча на Кабыш. Прымаў удзел у працы Беларускага нацыянальнага камітэта. 3 1954 у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Даследаваў пытанні эканамічнай гісторыі. Аўтар артыкулаў у навуковым часопісе беларускай эміграцыі «Запісы», выданнях Інстытута па вывучэнні СССР па беларускім нацыянальным пытанні, у якіх рабіў высновы, што нацыянальнаму развіццю беларускага народа не спрыяюць ні Польшча, ні Савецкая Расія. Ад 1956 г. быў рэферэнтам Сакратарыята Рады БНР па пытаннях народнай гаспадаркі.

Памёр 17 верасня 1971 г. Пахаваны ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф (ням. Westfriedhof).[1]

Зноскі

  1. Нашыя могілкі. Альбом Архівавана 1 снежня 2017. // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск, 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240.
  • Кандыбовіч // БЭ ў 18 т. — Т. 7. — Мн., 1998.
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.