Тампліеры
Pauperes commilitones Christi Templique Solomonici Ордэн рыцараў Хрыста, а таксама Ордэн рыцараў Саламонава Храма | |
---|---|
Гады існавання | каля 1119 – 1312 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Папа Рымскі |
Тып | Ваенна-рыцарскі ордэн |
Складаецца з | |
Функцыя | Абарона паломнікаў |
Колькасць | 15 000 — 20 000 у лепшыя часы, 10% з якіх былі рыцарамі |
Дыслакацыя | |
Мянушкі | Храмоўнікі |
Заступнік | Бернар Клервоскі |
Удзел у | Крыжовыя паходы |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Гуга дэ Пейн Эўрар дэ Бар Жак дэ Мале |
Тампліеры, храмоўнікі, Рыцарскі Ордэн (фр.: templiers, ад temple — храм) — члены сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Іерусаліме пасля Першага крыжовага паходу (каля 1118 або 1119) французскімі рыцарамі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Названыя па першапачатковай рэзідэнцыі заснавальнікаў ордэна, якая знаходзілася каля царквы, якая, паводле падання, была ўзведзена на месцы старажытнага храма Саламона. У 1128 быў выпрацаваны статут ордэна, які ператварыў яго ў строга цэнтралізаваную арганізацыю. У 1139 Папа Інакенцій II надаў Тампліерам шырокія прывілеі: выключэнне з юрысдыкцыі мясцовых свецкіх і царкоўных феадалаў, вызваленне ад выплаты царкоўных падаткаў, падсуднасць толькі папскай курыі і інш. Гэтыя прывілеі пасля пацвярджаліся і дапаўняліся іншымі папамі, якія імкнуліся паставіць ордэн на службу сваім палітычным мэтам. Тампліеры актыўна ўдзельнічалі ў крыжовых паходах 12—13 стст. З часам яны сталі найбольш арганізаванай ваенна-палітычнай сілай Іерусалімскага каралеўства. У 1187 Тампліеры пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пры Хаціне ад Саладзіна. Ордэн Тампліераў дзякуючы падараванням і ахвяраванням ператварыўся ў найбуйнейшага феадальнага валадара на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Яго «правінцыі» (мясцовыя падпадзяленні) існавалі амаль ва ўсіх дзяржавах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сяляне, жорстка працаваўшыя ў маёнтках Тампліераў, не раз паднімалі супраць іх паўстанні. Узбагачэнню Тампліераў садзейнічалі заняткі гандлем і ліхвярствам. У 13 ст. Тампліеры — найбуйнейшыя банкіры ў Заходняй Еўропе. Да фінансавых паслуг Тампліераў звярталіся феадалы, правіцелі, рымскія папы.
У 1291 Тампліеры аселі на Кіпры, затым канчаткова перабраліся ў Еўропу, пераважна ў Францыю.
У канфлікце пачатку 14 ст. паміж французскім каралём Філіпам IV Прыгожым і Рымскім Папам Баніфацыем VIII Тампліеры падтрымлівалі папу. У перыяд Авіньёнскага паланення Папаў Філіп IV, баючыся росту магутнасці Тампліераў, імкнуўся авалодаць іх багаццямі, дабіўся абвінавачвання Тампліераў у ерасі. Супраць іх быў узбуджаны інквізіцыйны працэс. Восенню 1307 амаль усе Тампліеры ў Францыі былі арыштаваныя; пасля жорсткіх катаванняў «абвінавачаныя» у ерасі і спаленыя (1310); здабытак ордэна быў канфіскаваны каралеўскай казной. Праследаванням падвергліся таксама Тампліеры і ў іншых дзяржавах Заходняй Еўропы. У 1312 Папа Клімент V скасаваў ордэн Тампліераў.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]З іх ваеннай місіяй і шырокімі фінансавымі сродкамі, рыцары фінансавалі будаўніцтва вялікай колькасць пабудоў і храмаў у Еўропе і на Святой Зямлі. Многія з гэтых будынкаў захаваліся. Адметныя архітэктурныя элементы гэтых будынкаў уключаюць выкарыстанне выявы «два рыцара на адным кані», сімвалізуючы беднату Тампліераў, і круглыя будынкі, распрацаваныя, каб быць падобнымі на царкву Краевугольнага Каменя ў Іерусаліме.
Сёння вялікая колькасць арганізацый заяўляе, што яны з'яўляюцца нашчадкамі традыцый тампліераў, асабліва дабрачыннасці. Некаторыя з такіх арганізацый шмат дзейнічаюць па ўсяму свету, падтрымліваюць лякарні, медыцынскія цэнтры для жабракоў і іншае.
Паданні
[правіць | правіць зыходнік]З самага заснавання ордэна, з ім было звязана мноства паданняў і легенд. Большасць была пра тое, што Тампліеры даўно займалі Храмаву гару. Хадзілі чуткі, пра рэліквіі, якія там маглі знайсці члены ордэна (у асноўным: Святая Граль, Каўчэг Запаведзей ці фрагменты крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос). Яшчэ больш легенд хадзіла пра скарбы, схованыя Тампліерамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тампліе́ры, храмоўнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 415. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тамплие́ры, храмовники / Заборов М. А. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тампліеры