Томас Кранмер
Томас Кранмер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Дыяцэзія | архідыяцэзія Кентэрберы[d] | ||||||
Папярэднік | Уільям Уорэм[d] | ||||||
Пераемнік | Рэджынальд Поўл | ||||||
| |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | багаслоў, святар, кананіст, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне | 2 ліпеня 1489
| ||||||
Смерць | 21 сакавіка 1556 (66 гадоў)
| ||||||
Бацька | Thomas Cranmer[d][4] | ||||||
Маці | Agnes Hatfield[d][4] | ||||||
Муж | Margaret Cranmer[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі Ключавыя падзеі
|
Томас Кранмер (англ.: Thomas Cranmer; 2 ліпеня 1489, Эслактан, Англія — 21 сакавіка, 1556, Оксфард, Англія) — лідар англійскай Рэфармацыі і архібіскуп Кентэрберыйскі падчас панавання Генрыха VIII, Эдуарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог здзейсніць роспуст Генрыха і Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленне англійскай царквы ад Святога Прастола. Разам з Томасам Кромвелем, ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся суверэнам над царквой у яго каралеўстве.
Падчас знаходжання Кранмера ў якасці архібіскупа Кентэрберыйскага, ён быў адказным за стварэнне першых дактрынальных і літургічных структур рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасці з правіламі Генрыха, Кранмер не вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве, у сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансерватарамі і рэфарматарамі. Тым не менш, ён паспеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».
Калі Эдуард уступіў на пасад, Кранмер быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для англійскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынентальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як Еўхарыстыя, святарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланення і шанавання святых. Кранмер апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» і іншыя публікацыі.
Пасля ўступлення на сталец каталіцкай каралевы Марыі I, Кранмер быў арыштаваны па абвінавачванні ў здрадзе і ерасі. З'яўляючыся зняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаянняў, аднак у дзень свайго пакарання смерцю, ён зняў свае пакаянні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў англійскай Рэфармацыі.
Зноскі
- ↑ а б Кранмер Томас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/cranmer_thomas.shtml
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Кранмер
- Працы Томаса Кранмера. Open Library. (англ.)
- The execution of Archbishop Thomas Cranmer (1556). EnglishHistory.net (англ.)
- Біяграфія Томаса Кранмера. BBC (англ.)
- Letter from Cranmer on Henry VIII's divorce Архівавана 14 жніўня 2014.. Center for Medieval Studies (англ.)