Тэадэн

Тэадэн
Théoden
Грамадзянства
Тытул кароль Рохана[d]
Дата нараджэння невядома[1]
Дата смерці невядома[1]
Род смерці смерць у баі[d][1]
Прычына смерці смерць у баі[d][1]
Бацька Thengel[d]
Маці Morwen Steelsheen[d]
Брат/сястра Théodwyn[d]
Сужэнец Elfhild[d][1]
Дзіця Тэадрэд
Род House of Eorl[d]
Родная мова Роханская мова
Род заняткаў манарх
Афіцыйная рэзідэнцыя Meduseld[d]
Сацыяльная класіфікацыя арыстакрат[d]
Валодае Snowmane[d], Shadowfax[d] і Herugrim[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Бернард Хіл
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Верхавая жывёла Snowmane[d]
Вораг Саўран і Саруман
Time index 2 980 Third Age year і 3 019 Third Age year

Тэ́адэн (стар.-англ.: Théoden) — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сямнаццаты кароль Рохана. Пры першым сваім з’яўленні ў сюжэце рамана паўстае нямоглым старым, які знаходзіцца пад уплывам свайго дарадцы Грымы Чарвявуста, які дзейнічае ў інтарэсах варожа настроенага да Рохана чараўніка Сарумана. Аднак дзякуючы Гандальфу Тэадэн быў ацэлены і зноў узначаліў вершнікаў Рохана, атрымаўшы перамогу над войскам Сарумана ў бітве пры Хорнбургу. Загінуў у бітве на Пеленарскіх палях, прыйшоўшы на чале шасцітысячнага войска на дапамогу абложанай войскамі Мордара гондарскай крэпасці Мінас-Цірыт.

Тэадэн увасабляе распаўсюджаны ў старажытнаанглійскай літаратуры[en] і асабліва шануемы Толкінам гераічны ідэал мужнасці перад абліччам немінучай паразы[2]. Яго гібель на Пеленарскіх палях «у арэоле смутку і славы» параўноўваюць з роляй караля готаў Тэадорыха ў бітве на Каталаўнскіх палях[en] 451 года.

Зноскі

  • E. Solopova. Languages, Myths and History: An Introduction to the Linguistic and Literary Background of J.R.R. Tolkien's Fiction. — New York City: North Landing Books, 2009. — 107 p. — ISBN 0-9816607-1-1.