Таісія Іванаўна Доўнар
Таісія Іванаўна Доўнар | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт, юрыст, выкладчык |
Навуковая сфера | правазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (1997) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Язэп Аляксандравіч Юхо |
Узнагароды | |
![]() |
Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Шацк, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі юрыст; кандыдат юрыдычных навук (1986), доктар юрыдычных навук (1997), прафесар БДУ (1998)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1961 годзе Шацкую сярэднюю школу, у 1964 годзе — Мінскае медвучылішча № 1[2], юрыдычны факультэт БДУ (1973)[1]. Працавала фельчарам-лабарантам Раваніцкай участковай бальніцы Чэрвеньскага раёна, фельчарам-лабарантам Мінскага медыцынскага інстытута павышэння кваліфікацыі. З 1977[2] года выкладчык БДУ. З 1998[2] года прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
Навуковым кіраўніком быў доктар юрыдычных навук, прафесар Я. А. Юхо, пад кіраўніцтвам якога ў 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пераемнасць у канстытуцыйным будаўніцтве Беларускай ССР» у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, а ў 1997 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Развіццё агульназемскага права Беларусі ў XV—XVI стагоддзях». Пад яе кіраўніцтвам было абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар звыш 140 прац, у т.л. звыш 20 работ вучэбна-метадычнага характару, 3 манаграфіі, падручнік (у суаўтарстве), курс лекцый, 8 вучэбных дапаможнікаў. Брала ўдзел у падрыхтоўцы шэрагу энцыклапедычных выданняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Мн., 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Мн., 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Мн., 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1—6 (Мн., 1993—2003)[1][2].
Публікацыі Т. І. Доўнар ліквідуюць пэўны прабел у беларускай гісторыка-прававой навуцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Прызам імя У. Д. Спасовіча Міністэрства юстыцыі (2003, 2019), Граматай Міністэрства адукацыі, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» (2009), званнем «Ганаровы работнік БДУ» (2018), медалём Францыска Скарыны (2020)[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць. — Мн., 1997 (у сааўт.).
- Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV—XVI ст. — Мн., 2000.
- Дагаворы і граматы як крыніцы беларускага феадальнага права. — Мн., 2000 (у сааўт.).
- Канстытуцыйнае права Беларусі феадальнага перыяду (па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.). — Мн., 2001.
- Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду. — Мн., 2001.
- Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. — Мн., 2001 (разам з Р. Васілевічам, І. Юхо).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ДОЎНАР Таісія Іванаўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).