Узбекская кухня
Узбекская кухня (узб.: O'zbek taomlari) — нацыянальная кухня Узбекістана. Мае багатую гісторыю, цесна звязаная з узбекскай культурай, мовай і традыцыямі. Значны ўплыў на разнастайнасць рэцэптаў зрабіла тое, што ўзбекам гістарычна быў уласцівы як аселы, так і качавы лад жыцця. Таксама запазычанне кулінарных традыцый, асіміляцыя культур (асабліва персідска-таджыкскай) аказалі глыбокі ўплыў на разнастайнасць і багацце страў. Паходжанне многіх з іх мае агульныя карані з традыцыйнымі азіяцкімі стравамі, такімі як плоў, лагман, манты і іншымі. Аднак ва Узбекістане ёсць свае асаблівасці прыгатавання гэтых страў, а таксама цалкам арыгінальныя стравы.
Асову кухні складаюць мясныя стравы, супы, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, салаты і напоі.
Мясныя стравы вызначаюцца смажаннем, высокакаларыйнасцю, шырокім выкарыстаннем баваўнянага алею, курдзючнага сала, масла, спецый і зеляніны.
Мужчын-прафесійных кухараў клічуць «ашпаз» (узб.: ошпаз). У шырокім сэнсе ашпаз наогул кухар, але звычайна ва ўзбекскай мове пад гэтым тэрмінам разумеюць менавіта спецыяліста па прыгатаванні плову.