Уладзімір Іванавіч Ганчарык
Уладзімір Іванавіч Ганчарык | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
| ||||
| ||||
Нараджэнне | 29 красавіка 1940 (84 гады) | |||
Партыя | ||||
Адукацыя |
| |||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | |||
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Ганчарык (29 красавіка 1940, Лагойскі раён Мінскай вобл.) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1961), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1976). Кандыдат эканамічных навук (1976).
З 1964 член КПСС. У 1965 годзе перайшоў на партыйную работу, займаў шэраг кіраўнічых пасад. у т.л. другога сакратара Магілёўскага абкама КПБ. З 1986 года старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў, затым — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986–90), Вярхоўнага Савета СССР (1989–91). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання (1995–96).
Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2001 годзе. Па выніках выбараў Ганчарык паводле афіцыйных дадзеных набраў 15,65% галасоў і такім чынам прайграў Аляксандру Лукашэнку, які набраў 75,65% галасоў выбаршчыкаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на сайце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 17 верасня 2014. (руск.)