Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў
Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1937 (86 гадоў) ці 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства і беларусазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1987) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Васільевіч Гніламё́даў (нар. 26 снежня 1937, в. Кругель, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь[2]) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, празаік[2]. Доктар філалагічных навук (1987), прафесар (1991). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2003; член-карэспандэнт — з 1994). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна[2].
У 1962—1969 гадах аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР.
У 1965 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР — «Праблема традыцый і наватарства ў сучаснай беларускай лірыцы»).
У 1969—1976 гадах — інструктар аддзела культуры, загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ[2]. З 1976 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР па навуковай рабоце[2]. З 1977 года адначасова загадчык аддзела Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларускай ССР[2]. Член СП СССР з 1972.
У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Інстытут літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР — «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс».
З 1998 года — дырэктар, з 2006 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З 2008 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].
Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».
Навуковая і педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962 года[2].
Вывучае гісторыю, тэорыю і метадалогію беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі XX стагоддзя, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, І. Мележа, А. Куляшова, П. Броўкі, М. Танка, А. Пысіна, П. Панчанка, В. Зуёнка.
Падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук.
Выдаў брашуры «Лірычны летапіс часу» (1967), «Ленін у сэрцы» (1968), «Сучасная беларуская паэзія» (1969), «Пафас жыццесцвярджэння: Вобраз чалавека актыўнай жыццёвай пазіцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985)[2]. Аўтар манаграфіі «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс» (1983), «Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Упоравень з часам» (1976), «Як само жыццё» (1980), «Ля аднаго вогнішча» (1984), «Класікі і сучаснікі» (1987), «Ад даўніны да сучаснасці» (2001), «Я. Купала. Жыццё і творчасць» (2002). Адзін з аўтараў кнігі «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (з С. Лаўшуком, Л. Савік, 1987).
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Уваходзіць у склад Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, уваходзіў у склад Грамадскага савета пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мастацкая творчасць
[правіць | правіць зыходнік]- раман «Валошкі на мяжы» (2004)
- раман «Уліс з Прускі» (2006)
- раман «Расія» (2007)
- раман «Вяртанне» (2008)
- раман «Вайна» (2010)
- раман «Пасля вайны» (2015)
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 300 публікацый, сярод якіх 11 манаграфій.
- Гніламёдаў, У. В. Традыцыі і наватарства (у беларускай паэзіі 50—60-х гадоў) / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 173 с.
- Гніламёдаў, У. В. Упоравень з векам : Артыкулы, эсэ, штрыхі да партрэтаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 270 с.
- Гніламёдаў, У. В. Як само жыццё / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 208 с.
- Гніламёдаў, У. В. Сучасная беларуская паэзія : Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1983. — 304 с.
- Гніламёдаў, У. В. Іван Мележ : Нарыс жыцця і творчасці / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 128 с.
- Гніламёдаў, У. В. Ля аднаго вогнішча : Літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Юнацтва, 1984. — 190 с.
- Гніламёдаў, У. В. Класікі і сучаснікі : Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 288 с.
- Гніламёдаў, У. В. Праўда зерня : Творчы партрэт Васіля Зуёнка / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 143 с.
- Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : Новы погляд / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Народная асвета, 1995. — 174 с.
- Гніламёдаў, У. В. Ад даўніны да сучаснасці : Нарыс пра беларускую паэзію / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 244 с.
- Гніламёдаў, У. В. Янка Купала : Жыццё і творчасць / У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2002. — 237 с.
Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах (5 кнігах) (1999—2003).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Літаратурнай прэміі ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка за кнігу «Янка Купала : Новы погляд» (1996), прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005), спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2022) за цыкл работ «Літаратура, гісторыя, свядомасць як чыннікі фарміравання беларускай дзяржаўнасці»[4].
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (2017)[5].
Узнагароджваўся ордэнам Францыска Скарыны (2009), медалямі[6].
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Гниломёдов Владимир Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
- ↑ Уладзімір Гніламёдаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 146.
- ↑ Загад 28.11.2022 № 492 «Аб прысуджэнні Спецыяльнай прэміі Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 лютага 2009 г. № 74(недаступная спасылка).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гніламёдаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Гніламёдаў Уладзімір // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл. рэсурс goliafy.com
- Яскевіч, А. А. Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў : Да 60-годдзя з дня нараджэння / А. А. Яскевіч // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — № 4. — 1997. — C. 122—124.
- Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 230. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Академик Гниломёдов Владимир Васильевич (руск.)
- Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»