Уладзімір Міхайлавіч Малец
Уладзімір Міхайлавіч Малец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Нараджэнне | 18 кастрычніка 1955 (69 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Міхайлавіч Малец (нар. 18 кастрычніка 1955, в. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інжынерам Лідскай майстэрні праектна-тэхналагічнага інстытута «Сельгастэхпраект» Гродзенскай вобласці, інжынерам, старшым інжынерам будаўнічага трэста № 19 горада Ліды, інструктарам, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Лідскага гаркама КПБ, галоўным інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Лідскага гарвыканкама, старшынёй Лідскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшынёй Лідскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2006—2011).
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ МАЛЕЦ ВЛАДИМИР МИХАЙЛОВИЧ Архівавана 25 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.