Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі
Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1979 (58 гадоў) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фармацэўтычных навук[d] і кандыдат хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Усевалад Міхайлавіч Увядзенскі (17 кастрычніка 1920, г. Екацярынаслаў, Украіна — 29 студзеня 1979) — хімік, фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1972), кандыдат хімічных навук (1958), прафесар (1973). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт, 1941).
Працаваў у Чарнавіцкім дзяржаўным універсітэце (1944—1946), Львоўскім лесатэхнічным інстытуце (1946—1959), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1959—1960), Львоўскім навукова-даследчым інстытуце пералівання крыві (1960—1961, загадчык лабараторыі сінтэзу фізіялагічна актыўных рэчываў), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1979, загадчык кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі).
Навуковыя інтарэсы: фармацэўтычная хімія; сінтэзу новых вытворных барбітуратавай кіслаты.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- сын — Данііл Усеваладавіч Увядзенскі (нар. 1959) — урач-акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук[1]
- дачка Аляксандра Усеваладаўна Станкевіч, замужам за Пятром Барысавічам Станкевічам (нар. 1942) — фармаколагам, кандыдатам медыцынскіх навук[1]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Синтезы и исследования в ряду производных барбитуровой кислоты : автореферат диссертации … доктора фармацевтических наук : 15.792 / Введенский В. М. — Гродно, 1971.
- Синтез алкильных эфиров глицерина и их превращения : автореферат диссертации … кандидата химических наук / Введенский В. М. —Львов, 1958.
- Увядзенскі Усевалад Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 414.
- Увядзенскі Усевалад Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 158.
- Введенский Всеволод Михайлович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 270.
- Введенский Всеволод Михайлович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 61—62.