Феадор II (Патрыярх Александрыйскі)
Феадор II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Πατριάρχης Θεόδωρος Β΄ | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | праваслаўны святар | ||||||
Нараджэнне | 25 лістапада 1954 (69 гадоў) | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феадор II (нар. 1954, Крыт) — епіскап Александрыйскай Праваслаўнай Царквы; з 2004 года — яе прадстаяцель з тытулам Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі.
Нарадзіўся на грэцкім востраве Крыт ў 1954 годзе, дзе скончыў школу. Скончыў царкоўную школу ў Афінах і атрымаў вышэйшую адукацыю на тэалагічным факультэце Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках. Ён таксама вывучаў гісторыю мастацтва, літаратуры і філасофіі ў Адэсе.
Пасвечаны ў сан дыякана ў 1975 годзе. З 1975 па 1985 год ён служыў архідыяканам і канцлерам Святой мітраполіі Ламбіса і Сфакіёна на Крыце, дзе развіваў значную прапаведніцкую і дабрачынную дзейнасць. З 1985 па 1990 год ён служыў Патрыяршым Экзархам у СССР і жыў у Адэсе.
У 1990 годзе ён быў пасвечаны ў епіскапа Кірэнскага і прызначаны прадстаўніком патрыярха Парфенія ў Афінах (1990-1997). Ён заўсёды суправаджаў Патрыярха Парфенія ў яго паездках па Афрыцы і на шматлікіх міжнародных, міжканфесійных і багаслоўскіх канферэнцыях.
У 1997 годзе патрыярх Пётр VII прызначыў яго патрыяршым вікарыем Александрыі, каб дапамагчы яму ў пачатку яго патрыяршаства, і праз дзесяць месяцаў ён быў абраны мітрапалітам Камеруна. Ён значна развіў там місіянерскую дзейнасць, будаваў цэрквы, школы і бальніцы, дапамагаючы многім афрыканцам і мясцовым грэкам. У 2002 годзе ён быў пераведзены ў мітраполію Зімбабвэ, дзе заснаваў чатыры місіянерскіх цэнтра, грэцкі культурны цэнтр, два буйных місіянерскіх цэнтра ў Малаві з бальніцай, тэхнічнымі школамі і дзіцячымі садкамі.
Пасля гібелі Патрыярха Пятра і іншых старэйшых епіскапаў у выніку крушэння верталёта ў Эгейскім моры, Феадор быў аднагалосна абраны 9 кастрычніка 2004 года Сінодам Александрыйскай царквы Патрыярхам. Цырымонія інтранізацыі адбылася ў Благавешчанскім саборы Александрыі ў нядзелю, 24 кастрычніка 2004 года, у прысутнасці рэлігійных і грамадзянскіх прадстаўнікоў і вялікай колькасці вернікаў. Ён з'яўляецца сёмым патрыярхам Александрыі крыцкага паходжання.