Франсуа Гаво
Франсуа Гаво | |
---|---|
фр.: François Gavot лац.: Franciscus Gavot | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1766 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1830[1] (63 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Месца працы |
Франсуа Гаво (фр.: François Gavot, польск.: Franciszek Gavot, лац.: Franciscus Gavot; 22 жніўня 1766, Матэнкур, Францыя — 19 студзеня 1830, Лаваль, Францыя) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уступіў у Таварыства Ісуса 18 студзеня 1812 г. Прафесар французскай мовы і літаратуры (1813—1815, 1817—1818, 1819—1820) і прэфект канвікта (1815—1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі, прафесар французскай мовы ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1818—1819)[2][3].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820), як і многія іншыя французы (напрыклад, Д. Рышардо, Ш. Жэнціль і інш.), з’ехаў на Радзіму. Працаваў у езуіцкіх калегіумах Амьена (1820—1822) і Бардо (1822—1824). 8 мая 1823 г. даў манаскія абяцанні. Апошнія гады жыцця — у езуіцкай місіі ў Лавалі (1824—1830). Памёр 19 студзеня 1830 г.[4][5]
Зноскі
- ↑ GAVOT Franciszek // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=GAVOT&f=1
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 115—117.
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Galliae. Архівавана 4 снежня 2017.
- ↑ Catalogs SJ 1829—1853. Franciae. Архівавана 4 снежня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно: ГрГУ, 2002. — 427 с.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.