Фёдар Піліпавіч Бруй

Фёдар Піліпавіч Бруй
Дата нараджэння 19 верасня 1907(1907-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1982(1982-01-17) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў пяхота
Гады службы 19291955
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Піліпавіч Бруй (19 верасня (2 кастрычніка) 1907, в. Іванаўскія Агароднікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 17 студзеня 1982) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Фёдар Бруй нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы, працаваў на будаўніцтве шашэйных дарог Слуцкага раённага дарожнага аддзела. У 1929 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1931 годзе скончыў ваенна-гаспадарчую вучэбную каманду пры Смаленскім ваенна-харчовым складзе. З 1932 года праходзіў службу ў Хабараўску, быў камандзірам будаўнічай роты 2-га будаўнічага батальёна. У 1937 годзе ўступіў у ВКП (б). У жніўні 1940 года быў прызначаны памочнікам камандзіра па матэрыяльным забеспячэнню 150-га танкавага батальёна 15-й танкавай брыгады Далёкаўсходняга фронту, у красавіку 1941 года — начальнікам забеспячэння 180-й аўтабазы 15-й арміі. У 1942 годзе Бруй скончыў курсы «Выстрал». З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах[1]. Прымаў удзел у абароне Варонежа, Варонежска-Касторненскай аперацыі, Курскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, бітве за Дняпро. Да верасня 1943 года маёр Фёдар Бруй камандаваў батальёнам 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі 38-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украіны[1][2].

16 верасня 1943 года батальён Бруя прымаў удзел у вызваленні горада Рамны Сумскай вобласці[1]. 25—28 верасня 1943 года ў ходзе наступлення на Кіеў ён вызваліў некалькі населеных пунктаў і фарсіраваў Дняпро ў раёне Вышгарада, захапіўшы плацдарм на яго заходнім беразе і адбіўшы дзесяць контратак праціўніка, што забяспечыла поспех пераправы асноўных сіл злучэння. У баях Бруй двойчы быў паранены, але поля бою не пакінуў, працягваючы кіраваць дзеяннямі батальёна[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Фёдар Бруй быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 2814[2].

У кастрычніку 1944 года Бруй быў прызначаны ваенным камендантам Вінніцы, затым кіраваў рознымі раённымі ваеннымі камісарыятамі. У 1956[1] годзе ў званні падпалкоўніка па хваробе выйшаў у адстаўку. Працаваў інжынерам па забеспячэнні на малочным заводзе ў Вінніцы. Памёр 17 студзеня 1982 года, пахаваны на Цэнтральных могілках Вінніцы[2].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту». Ганаровы грамадзянін Слуцка[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Бруй Фёдор Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 83. — 737 с.
  2. а б в г д Фёдар Піліпавіч Бруй на сайце «Героі краіны»
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 265.
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 92. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.