Хадэйда
Горад
| ||||||||||||||||||
Хадэйда (араб. الحديدة — Эль-Худайда) — партовы горад у Емене, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. З’яўляецца цэнтрам мухафазы Хадэйда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах у 1454—1455 гг. У 1520-я гады быў заваяваны Асманскай імперыяй і пасля стаў адным з галоўных партоў вілаета Емен. З XVII ст. Хадэйда знаходзілася пад кантролем еменскіх імаматаў.
Туркі зноў авалодалі горадам у XIX ст. У 1899 г. ён стаў цэнтрам вілаета Хадэйда.
У 1914 г. падчас Першай сусветнай вайны германскія войскі пад камандаваннем барона Отмар фон Штоцынгена ўсталявалі ў горадзе тэлеграфную станцыю, што дазволіла падчас арабскага паўстання перадаваць паведамленні з Стамбула ў Германскую Усходнюю Афрыку. Затым горад на некаторы час быў заняты англійскімі войскамі.
У 1925 г. горад быў вызвалены ад турак.
У 1961 г. пры садзейнічанні СССР быў пабудаваны глыбакаводны порт і дарога да Саны і Таіза.
Зноскі
- ↑ Yemen General Census of Population, Housing and Establishments 1994