Хіндустані

Хіндустані (хіндзі—урду)
Саманазва हिन्दुस्तानी   •   ہندوستانی
Краіны Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага
Рэгіёны Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басейн
Афіцыйны статус  Індыя (хіндзі, урду),
 Пакістан (урду),
 Фіджы (фіджыйскі хіндзі)
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 490 млн (2006)[3]: 1-я мова 240 млн[4], 2-я мова — 165 млн[5]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаарыйская група
Цэнтральная падгрупа
Пісьменнасць
Моўныя коды
ISO 639-1 hi, ur
ISO 639-2 hin, urd
ISO 639-3

hin, urd,
hif (Фіджы),

hns (Карыбскі басейн)
LINGUIST List hind
Glottolog hind1270

Хіндуста́ні (Hindustānī, हिन्दुस्तानी, ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія з’яўляюцца часткай кластэра заходні хіндзі. Гэтыя ідіёмы з’яўляюцца лінгва франка ў паўночнай Індыі, на большай частцы Пакістана[6][7] і некаторых іншых краінах. Індаарыйская мова, заснаваная на дэлійскім дыялекце кхары-болі і ўвабраўшая персідскую, арабскую, санскрыцкую і цюркскую лексіку[8][9]. Плюрыцэнтрычная мова, індыйскі варыянт носіць назву хіндзі, а пакістанскі — урду[10].

Хоць размоўныя формы гэтых моў амаль не адрозніваюцца адна ад аднае[11], і нягледзячы нават на тое, што іх афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозніваюцца па літаратурных прыёмах, навуковым і тэхнічным слоўніку: у урду захоўваецца больш моцны персідскі, а ў хіндзі — санскрыцкі ўплыў[12][13]. Да падзелу Індыіberu тэрміны «хіндустані», «урду» і «хіндзі» былі сінонімамі[14]. Тэрмін хіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва франка Індыі і Пакістана, напрыклад, мовы балівудскіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасцей хіндзі — фіджыйскага хіндустані і карыбскага хіндустаніberu.

Па розных ацэнках, хіндустані ўваходзіць у пяцёрку самых распаўсюджаных (па колькасці гаворачых) у свеце моў разам з кітайскай, англійскай, іспанскай[15].

Раннія разнавіднасці сучаснага хіндустані ўзніклі з групы сярэднеіндыйскіхbeen моў апабхраншаberu каля VII—XIII стагоддзяў[16]. Амір Хасроўberu, які жыў у XIII стагоддзі пры Дэлійскім султанаце, стварыў некалькі работ на дыялекце гэтай групы, які называў «хіндаві»[16]. На гэтай мове гаварылі суфіі — місіянеры, якія перамяшчаліся па краіне[17].

Дэлійскі султанат быў паглынуты Імперыяй Вялікіх Маголаў у 1526 годзе, і, хоць маголы былі цімурыдамі цюрка-мангольскага паходжання[18], на іх моцна паўплывала персідская культура, у выніку чаго пасля Бабура дзяржаўнай мовай краіны стаў фарсі[19][20][21][22].

З пачаткам распаду і аслаблення імперыі лінгва франка для паўночнаіндыйскай арыстакратыі стаў адзін з дыялектаў апабхраншы кхары-боліberu, хоць фарсі захаваў значны ўплыў. Прэстыжны дэлійскі варыянт кхары-болі называўся «хіндустані», «індастанскі».

Праз некаторы час прэстыжным стаў моцна персіянізаваны варыянт кхары-болі, вядомы пад персідскай назвай «урду», забан-е-урду-е-муалла — «мова шахскага лагера», або забан-е-урду перс.: زبان اردو, ज़बान-ए उर्दू, «мова лагера». Слова «урду» цюркскага паходжання, паходзіць ад цюркскага ordū, «лагер», кагнат слова арда і ўпершыню зафіксавана каля 1780 года. Яшчэ больш персіянізаваная разнавіднасць кхары-болі атрымала назву рэкхтаberu[23], «змешаная». З другога боку, тэрміны «рэкхта» і «хіндаві» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна[24].

Набіраючы папулярнасць, хіндустані ўвабраў мноства персідскіх, арабскіх і цюркскіх слоў, а магольскія заваяванні дапамагалі яму распаўсюджвацца. Наступныя чатырыста гадоў хіндустані, які запісваўся персідскай пісьменнасцю, заставаўся лінгва франка ў Паўночнай Індыі, набываючы мясцовыя асаблівасці. Ён атрымаў статус літаратурнай мовы разам з персідскаю. Мову хіндустані развівалі, у асноўным, паэты ў вялікіх гарадах — Дэлі, Лакхнау, Лахоры і Агры.

У Паўднёвай Індыі Хіндустані прыняў асаблівую форму пад назвай «дакхіні»been, або «паўднёвы хіндустані», які атрымаў статус літаратурнай мовы ў канцы XVII ст. (на дакхіні пісаў паэт Валіberu), але пазней у літаратурным ужытку не замацаваўся.

Пры брытанцах мова называлася «хіндустані» (у прыватнасці, так яе называў Джон Гілкрыст)[24][25][26][27][28]. Джон Хёрст[en] у сваёй кнізе 1891 года ўпамінае «хіндустані, ці мова лагера, ці мова лагера магольскага войска ў Дэлі», які лічыўся дыялектам хіндзі пад персідскім уплывам, лічачы яго, аднак, асобнай мовай. На хіндустані гаварылі многія індуісты Паўночнай Індыі, за выключэннем сельскага насельніцтва Бенгаліі, а таксама ўсе індыйскія мусульмане. Разам з англійскай хіндустані, які ўсё яшчэ запісваўся персідскім пісьмом, стаў дзяржаўнай мовай, на ім гаварыла каля ста мільёнаў чалавек[29].

З канца XVIII па канец XIX стагоддзя, пры каланіяльным урадзе, словы «хіндустані» і «урду» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна. Мова стала выкарыстоўвацца ва ўрадзе[25], што паўплывала на яго прыняцце ў якасці дзяржаўнай мовы ў Індыі і Пакістане. Слова «хіндустані» змянілася на «хіндзі» і «урду», а ў апошні час гэты тэрмін азначае мову балівудскіх фільмаў, папулярных у Індыі і Пакістане, — яе немагчыма аднесці да хіндзі ці урду. Таксама пад словам «хіндустані» часам разумеецца мова урду, часам — асаблівы народна-гутарковы стыль урду і хіндзі[30].

Літаратурныя варыянты

[правіць | правіць зыходнік]

На аснове хіндустані склаліся чатыры літаратурныя мовы, дзве з якіх існуюць дагэтуль: хіндзі, урду, дакхініbeen (літаральна «паўднёвы», менш персізаваны варыянт урду, на якім гавораць у раёне Хайдарабада) і рэкхта (моцна персізаваны варыянт урду, на якім гаварылі пры двары маголаў і да гэтага часу складаюць вершы).

Фіджыйскі хіндзі, які ўзнік у выніку міграцыі індусаў на Фіджы, запісваецца лацінскім алфавітам і звычайна разглядаецца як асобная мова, аднак усё яшчэ зразумелая носьбітам іншых варыянтаў хіндустані. Карыбскі варыянт хіндустані, распаўсюджаны сярод індыйскіх мігрантаў у Гаяне і на Карыбскіх астравах, не мае ні афіцыйнага статусу, ні пісьмовай нормы.

Урду — дзяржаўная мова Пакістана і рэгіянальная мова Індыі. Валодае афіцыйным статусам у Андхра-Прадэшы, Джаму і Кашміры, Біхары, Утар-Прадэшы, Дэлі, Заходняй Бенгаліі, дзе жыве значная колькасць мусульман.

Рыгведа

Літаратурны хіндзі, дзяржаўная мова Індыі, заснаваны на дэлійскім дыялекце кхары-болі і адрозніваецца ад урду перш за ўсё пісьмом (замест персідскага пісьма выкарыстоўваецца дэванагары), а таксама меншай колькасцю персідскіх запазычанняў. Літаратуры на хіндзі больш за пяцьсот гадоў, яна ўключае прозу, паэзію, рэлігійныя і філасофскія тэксты.

У самой Індыі тэрмін «хіндустані» выкарыстоўваецца для абазначэння класічнага музычнага стылюbeen, а ўсе дыялекты, незалежна ад персізаванасці або санскрытызаванасці, называюць «хіндзі».

Базарны хіндустані

[правіць | правіць зыходнік]

Слова «хіндустані» таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння гутарковых варыянтаў мовы, адсюль «базарная» мова вуліц, у процівагу стандартызаваным літаратурным хіндзі, урду або санскрыту.

Фаналагічна дзве літаратурныя нормы хіндустані — хіндзі і ўрду — амаль не адрозніваюцца. Гукавая сістэма мовы хіндустані ўключае 10 галосных[31], 28 зычных фанем, захаваных са старажытнаіндыйскага перыяду, і яшчэ некалькі дадатковых зычных, набытых мовай у пазнейшыя часы.

Галосныя хіндустані паводле месца артыкуляцыі.

У хіндустані налічваецца 10 галосных фанем. З іх тры, [ə], [ɪ], [ʊ], з’яўляюцца кароткімі, астатнія — [aː, iː, uː, eː, oː, ɛː, ɔː], маюць толькі падоўжаны характар (зрэшты, з гэтае заканамернасці існуюць выключэнні). Галосныя верхняга пад’ёму, якія ў часы існавання санскрыту проціпастаўляліся па даўжыні (то бок, /i ~ iː/ ды /u ~ uː/), у хіндустані сталі супрацьпастаўляцца па якасці або па даўжыні і якасці (аналагічна /ɪ ~ iː/ ды /ʊ ~ uː/)[32]. Гістарычныя супрацьпастаўленні зніклі ў фінальнай пазіцыі (напрыклад, санскр. запазычанні śakti (शक्ति شَکتی) «энергія», vastu (वस्तु وَستُو) «прадмет» рэалізаваныя як /ʃəkt̪i/ і /ʋəst̪u/ адпаведна, замест чаканага */ʃəkt̪ɪ/ і */ʋəst̪ʊ/)[33].

Галосны, прадстаўлены сімвалам ऐ — اَے (трансл. ai), у розных працах можа транскрыбіравацца як [ɛː] ці [æː][34]. Акрамя таго, адзінаццаты галосны /æː/ сустракаецца ў англійскіх запазычаннях (напрыклад, /bæːʈ/ «біта»)[35]. Таму, каб адрозніваць гэту фанему ад спрадвечнай фанемы ў хіндустані, апошняя далей транскрыбіруецца як [ɛː]. Галосны сярэдняга рада ніжняга пад’ёму часта перадаецца ў МФА як [aː] ці [ɑː].

Акрамя таго, [ɛ] сустракацца як абумоўлены алафон гука шва (/ə/) па суседству з прыдыхальным зычным /h/, калі і толькі калі з абодвух бакоў ад /h/ стаяць гукі шва. Напрыклад, у слове कहना کَہنا «сказаць» замест /kəh(ə)naː/ абодва шва вакол /h/ даюць вымаўленне [kɛh(ɛ)naː]). Пры гэтым можа адбыцца сінкопа (выпадзенне) фанематычна сярэдняга шва (даючы вымаўленне [kɛh.naː]). Гэты ж працэс адбываецца пры наяўнасці фінальнага /h/ (хутчэй за ўсё, таму што фінальны /h/ нясе за сабою нявымаўленае шва). Напрыклад, कहکَہ /kəh(ə)/ «скажы!» на справе вымаўляецца як [kɛh]). Дадзены працэс не адбываецца пры наяўнасці шва толькі з аднаго боку (कहानी کَہانی /kəhaːniː/ «расказ», बाहर باہَر /baːhər/ «звонку»).

У хіндустані таксама існуюць насавыя галосныя, якія ўяўляюць сабою насавыя аналагі звычайных галосных. Выключэннем з’яўляецца толькі англійскі /æ/, які не назалізуецца[35]. Адносна прыроды насавых галосных у хіндустані меркаванні разыходзяцца[36].

У хіндустані 28 зычных гукаў, атрыманых у спадчыну ад ранейшых індаарыйскіх моў, яшчэ 2 зычныя развіліся пазней у пэўных кантэкстах у сярэдзіне слова[37], акрамя таго, дадатковыя 7 зычных трапілі праз запазычаныя словы, і іх вымаўленне залежыць ад сацыяльнага статусу і культурнай прыналежнасці гаворачага (хіндзі ці ўрду).

Большасць спрадвечных зычных, за выключэннем /bʱ, ɽ, ɽʱ, ɦ/, могуць падаўжацца (падвойвацца). Падвоеныя зычныя ўзнікаюць толькі ў сярэдзіне слова пасля галосных /ə/, /ɪ/ або /ʊ/. Усе падвоеныя зычныя знаходзяцца ў граніцах аднае марфемы, за выключэннем [ʃː], які сустракаецца толькі ў некалькіх запазычаннях з санскрыту на стыку дзвюх марфем (напрыклад, /nɪʃ + ʃiːl/[nɪʃʃiːl] «бессаромна», літаральна «без сораму»)[35].

Віды фанацыі ўключаюць у сябе непрыдыхальную, звонкую, прыдыхальную і т.зв. шаптальную. Апошняя часта ўпамінаецца як звонкая прыдыхальная, хоць Шапіра сцвярджае, што гэтыя віды фанацыі адрозніваюцца звонкасцю і спосабам артыкуляцыі[37]. Шаптальныя зычныя з’яўляюцца рэліктамі ад праіндаеўрапейскай мовы і з усіх індаеўрапейскіх моў захаваліся толькі ў індаарыйскіх і армянскай.

Лад зычных хіндустані мае наступны выгляд. Зычныя абазначаныя сімваламі МФА і падзеленыя паводле месца артыкуляцыі. У дужках указаныя рэдкія і неўніверсальныя фанемы.

Зычныя хіндустані
Губна-губныя Губна-зубныя Зубныя/
Альвеалярныя
Рэтрафлексныя Постальвеалярныя/
Палатальныя
Заднеязычныя Увулярныя Глатальныя
Насавыя m n (ɳ)
Выбухныя p
b

t̪ʰ

d̪ʱ
ʈ
ʈʰ
ɖ
ɖʱ
k
ɡ
ɡʱ
(q)
Афрыкаты
tʃʰ

dʒʱ
Фрыкатывы f s z ʃ (x) (ɣ) ɦ
Аднаўдарныя ɾ (ɽ)
(ɽʱ)
Апраксіманты ʋ l j

У фінальнай пазіцыі слова выбухныя не рэалізоўваюцца. Рэалізацыя /ʋ/ можа вагацца ад [v] да [w] (гл. далей), /ɾ/ можа рэалізоўвацца як [r] (у пачатку слова або ў канцы склада), падвоены /ɾː/ заўсёды рэалізоўваецца з дрыжачым вымаўленнем (ज़रा ذرا [zəɾaː] «маленькі», але ज़र्रा ذرّہ [zəraː] «часціца»), што адбываецца ў араба-персідскіх запазычаннях[38]. Палатальныя і велярныя насавыя [ɲ, ŋ] узнікаюць выключна ў сцячэннях зычных, дзе кожны алафон насавога галоснага стаіць перад гамарганным выбухным, а таксама ў запазычаннях з санскрыту[37][38]. Існуюць шаптальныя санорныя, але яны разглядаюцца як спалучэнні тыпу C + /ɦ/, дзе C — папярэдні зычны[39].

Мяккія афрыкаты і свісцячыя маюць рознае вызначэнне сярод мовазнаўцаў, якія могуць класіфікаваць іх як палатальныя, постальвеалярныя або палатаальвеалярныя. Зыходзячы з гэтага, гук, які абазначаецца літарай श, можа транскрыбіравацца як [ʃ] або [ɕ], च — [tʃ], [cɕ], [tɕ] або нават як выбухны [c]; у гэтым артыкуле ўжываюцца першыя варыянты транскрыпцыі — [ʃ] і [tʃ]. Фрыкатыў /h/ у хіндустані звычайна рэалізоўваецца як звонкі ([ɦ]), асабліва ў інтэрвакальным становішчы, аднак фанематычнай розніцы між звонкім і глухім аналагам няма. Для параўнання, у санскрыце падобнае супрацьпастаўленне існавала.

Існуе фанематычная розніца паміж зубнымі і рэтрафлекснымі выбухнымі. Апошнія азначаюцца як рэтрафлексныя намінальна, бо маюць апіка-постальвеалярную артыкуляцыю (можа таксама апісвацца як апіка-прэпалатальная), можа існаваць таксама альвеалярная артыкуляцыя (напрыклад, टूटा ٹُوٹا /ʈuːʈaː/ «разбіты»)[40].

Алафонія [v] і [w]

[v], [w] прадстаўляюць сабою алафоны фанемы /ʋ/ (व و), асабліва ў араба-персідскіх запазычаннях. У залежнасці ад кантэксту ў маўленні можа ўзнікаць [v] або [w], і носьбіты мовы ўспрымаюць абодва алафоны як адзіную фанему[41].

Тым не менш, алафанічная прырода гэтых зычных праяўляецца пры пераключэнні гаворачага з аднае мовы на другую. Калі носьбіты іншых моў, дзе існуе выразнае адрозненне паміж [v] і [w], гавораць на хіндустані, яны могуць вымавіць व्रत ورت («клятва»; нарматыўнае чытанне [vɾət̪]) як [wɾət̪], што на слых можна зблытаць са словам [ˈɔːɾət̪] — «жанчына». Падобным жа чынам, носьбіты хіндустані могуць пераносіць уласную алафанію пры выкарыстанні англійскае мовы (шырока распаўсюджанай у Індыі і Пакістане), вымаўляючы нарматыўнае war /wɔːɹ/ як [vɔːɹ] ці, напрыклад, нарматыўнае advance /ədˈvɑːns/ як [ədˈwɑːns][41].

У некаторых выпадках алафанія не абумоўлена і дазваляе гаворачаму выбіраць гук адпаведна сваім прывычкам, вымаўляючы яго як [v], ці [w], ці нешта паміж імі. Пры гэтым маўленне застаецца цалкам зразумелым для іншых носьбітаў мовы. Напрыклад, अद्वैत ادویت можа вымаўляцца як [əd̪ˈwɛːt̪] ці [əd̪ˈvɛːt̪])[41].

Іншамоўныя перайманні

[правіць | правіць зыходнік]

З санскрыцкіх запазычанняў гук /ɳ/ трапіў у літаратурны хіндзі, хоць у бытавым маўленні ён звычайна ператвараецца ў /n/[35]. У пачатку слоў /ɳ/ не сустракаецца, а назалізаваны аднаўдарны [ɽ̃] часта бывае яго алафонам[37].

Запазычанні з персідскай мовы ўзбагацілі гукавы лад хіндустані фанемамі /f, z, q, x, ɣ/. Будучы персідскімі па паходжанню, яны лічацца адметнасцю мовы ўрду, хаця гэтыя гукі таксама афіцыйна існуюць у хіндзі, а пісьмо дэванагары мае мадыфікаваныя сімвалы для іх запісу[42]. Гукі /f, z/ таксама сустракаюцца ў англійскіх і партугальскіх запазычаннях і цяпер лічацца трывала замацаванымі ў хіндзі. Гук /f/, відаць, паступова замяшчае /pʰ/ нават у спрадвечнай лексіцы[37].

Шыпячы /ʃ/ сустракаецца ў запазычаннях з англійскай, персідскай, санскрыту, з-за чаго таксама замацаваўся ў хіндустані[35].

Наогул, пры запазычванні новае тэрміналогіі для хіндустані можа быць уласцівым захаванне неўласцівых ёй зычных фанем. Тым не менш, увядзенне некаторых запазычаных сцячэнняў зычных супярэчыць гістарычнай традыцыі, што абумоўлівае скарачэнне гэтага сцячэння або эпентэзу (устаўку) галоснага ўнутры яго[43].

Лічыцца, што націск у хіндустані мае сілавы характар, але ён не мае такога значэння, як, напрыклад, у мовах Еўропы. Націск — свабодны, але яго размяшчэнне вызначаецца «вагой» складу, а іменна:

  • «Лёгкі» склад (адна мора) — заканчваецца на кароткі галосны /ə, ɪ, ʊ/: V;
  • «Цяжкі» склад (дзве моры) — заканчваецца на доўгі галосны (/aː, iː, uː, eː, ɛː, oː, ɔː/) або на галосны і зычны: VV, VC;
  • «Звышцяжкі цяжкі» (тры моры) — заканчваецца на доўгі галосны і зычны або на кароткі галосны і два зычныя: VVC, VCC

Націск падае на самы цяжкі склад слова, але ў словах са складамі аднолькавага тыпу націск падае на апошні склад. У ненаціскных складах існуе тэндэнцыя да выпадзення галоснага шва /ə/.

Знамянальныя словы звычайна пачынаюцца з нізкай інтанацыі, якая потым павышаецца[44][45].

Марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні між хіндзі і ўрду мінімальныя, таму ў многіх тыпалагічных даследаваннях дадзеныя крытэрыі разглядаюцца ў рамках марфалогіі і сінтаксісу мовы хіндустані.

Назоўнік у хіндустані адрозніваецца паводле двух родаў, двух лікаў і трох склонаў (прамы, клічны, ускосны). Скланенне назоўнікаў адбываецца паводле дзвюх парадыгм: назоўнікі, якія належаць да першай, маюць адпаведныя канчаткі ў прамым склоне адзіночнага ліку, у той час як назоўнікі другой парадыгмы канчаткаў не маюць[46]. Іншая назва гэтых тыпаў скланення — «маркіраваныя» і «немаркіраваныя» назоўнікі. У табліцы ніжэй знак мінуса ўказвае на змены сярод канчаткаў, плюса — іх даданне.

Адз.л. Мн.л.
П.с. У.с. П.с. У.с. К.с.
М.р. I -ā -e -õ -o
II +õ +o
Ж.р. I -ī, -i, -iyā -iyā̃ -iyõ -iyo
II + +õ +o

Прыметнік можа быць скланяльным або нескланяльным[47]. Скланенне прыметніка адзначаецца канчаткам (пры гэтым сістэма канчаткаў прыметнікаў спрошчаная ў параўнанні з канчаткамі назоўнікаў) або шляхам дапасавання з назоўнікам. Канчатак пры скланенні можа набываць назалізацыю (насавое вымаўленне — адпаведная артыкуляцыя ля мяккага нёба)[47]. Нескланяльныя прыметнікі не змяняюцца і заканчваюцца на зычны ці на галосныя ā, ī.

П.с., адз.л. Астатнія
П.с. М.р. -ā -e
Ж.р. -ī
Нескланяльныя

Кожны прыметнік можа выступаць у якасці азначэння, выказніка ці субстантыва (назоўніка), у апошнім выпадку скланенне адбываецца на ўзор парадыгм скланення назоўніка. Да прыметніка можа дадавацца памяншальны суфікс (~ se ~ )[48]. Ступені параўнання будуюцца пры дапамозе паслялогаў se «чым», «за»; aur, zyādā «больш», kam «менш», пры гэтым другі з’яўляецца апцыянальным. Найвышэйшая ступень (суперлатыў) утвараецца пры ўдзеле паслялога sab, літаральнае значэнне якога — «усё».

У санскрытызаваных і персізаваных варыянтах хіндустані вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання могуць утварацца з дапамогай суфіксаў, запазычаных адпаведна з санскрыту і персідскай мовы[49].

Вышэйапісаная словазменная сістэма ў асноўным пабудавана з выкарыстаннем аглюцінацыйных суфіксаў або спецыяльных часціц-паслялогаў. Пры іх выкарыстанні назоўніка ці дзеяслоў павінны прыняць ускосны склон. Акрамя звычайных паслялогаў, існуюць састаўныя, якія складаюцца з паслялога ва ўскосным склоне (ke, ) і прыслоўя: напрыклад, kī taraf «к, у бок», ke andar «унутры»[50].

У хіндустані ёсць займеннікі першай і другой асоб, для трэцяй асобы выкарыстоўваюцца ўказальныя займеннікі. Апошнія дэйксічнаberu падзяляюцца на дзве катэгорыі па крытэрыю аддаленасці[51]. Займеннікі маюць формы прамога, ускоснага і давальнага склону, прычым апошні можа разглядацца як сцяжэнне (форма, фанетычная рэдукаваная ўнутры слова), бо ён утвораны сцяжэннем канчатка ўскоснага склону і паслялога давальнага склону. Граматычны род у займеннікаў не адрозніваецца.

Тры займеннікі другой асобы са значэннем «ты/вы» складаюць тры ступені ветлівасці: , tum, āp — блізкая, знаёмая, афіцыйная ступені адпаведна. Першы з іх, «блізкі», граматычна з’яўляецца формай адзіночнага ліку, тады як апошнія два, «знаёмы» і «афіцыйны», — множнага ліку[49]. У трэцяй асобе, аднак, множны лік выкарыстоўваецца толькі з самым афіцыйным узроўнем ветлівасці[52].

Паслялогі пасля займеннікаў у хіндзі разглядаюцца як звязаныя марфемы, а ва ўрду — як асобныя словы[53].

У хіндустані даволі мала невытворных прыслоўяў[54]. Большасць утвараецца з дапамогай ускосных словаформ. Асноўныя спосабы:

  • пастаноўка ва ўскосны склон назоўніка ці прыметніка (nīcā «нізкі» > nīce «уніз»),
  • дабаўленне паслялогаў (zor «сіла» > zor se «сілай», літаральна «з сілай»),
  • дабаўленне к прыметнікам акалічнасцей, якія абазначаюць спосаб (acchā «добры» > acchī tarah se «добра», літаральна «добрым спосабам»),
  • з дапамогай дзеясловаў у злучальнай форме (meherbānī kar «рабіць ласку» > meherbānī kar ke «ласкава», літаральна «робячы ласку»)[55]
  • з дапамогай суфіксаў з санскрыта ці персідскай і арабскай моў у фармальным маўленні (ittifāq «выпадак», «шанц» + -an > ittifāqan «выпадкова», словы і марфема — арабскія запазычанні)[56].

Сістэма дзеяслоўных форм у хіндустані грунтуецца на спалучэнні трывання і часу/ладу. На ўзор іменнай сістэмы, дзеяслоўныя формы ўтвараюцца шляхам дадання марфем справа ад асновы ці кораня[57].

Асноўны парадак слоў у сказе мае выгляд схемы SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік. Пераважнага тыпу галінаваннеbeen няма, сустракаюцца як правае, так і левае. Парадак слоў у сказах не строгі, і часта сустракаюцца адхіленні ад асноўнай схемы SOV[58]. Ёсць некалькі правіл будовы сказаў:

  • ускоснае дапаўненне знаходзіцца перад прамым;
  • прыметнікі-азначэнні ідуць перад азначаемым назоўнікам;
  • прыслоўі размяшчаюцца перад прыметнікам, да якога яны адносяцца;
  • адмоўныя (nahī̃, na, mat) і пытальныя маркеры ідуць перад дзеясловам; пры прысутнасці абодвух першым стаіць пытальны).
  • слова kyā («што?») у агульных пытанняхbeen стаіць у пачатку пытальнага сказа.
Валоданне

Валоданне адлюстроўваецца пры дапамозе генітыва (у адпаведнай форме) ці паслялога ke pās і дзеяслова honā. Магчымыя аб’екты валодання (назоўнікі) у хіндустані распадаюцца на дзве катэгорыі: у першую ўваходзяць асобы (такія, як члены сям’і) і часткі цела, у другую — большасць неадушаўлёных прадметаў і абстрактных паняццяў, жывёлы і некаторыя асобы (напрыклад, слугі).

  • Каб абазначыць валоданне аб’ектамі першай катэгорыі, ставіцца пасля «ўладальніка» і перад дапаўненнем. Напрыклад, Shiv kī tīn ā̃khẽ hain («У Шывы тры вокі»). Калі «ўладальнік» абазначаны асабовым займеннікам, валоданне граматычна перадаецца прыналежным займеннікам (у адпаведнай форме). Прыклад: Merī mātā he («У мяне ёсць маці»).
  • Для аб’ектаў другой катэгорыі ўжываецца састаўны паслялог ke pās. Прыклад: Mohan ke pās ek bukkarī he («У Махана адна каза»).
  1. Central Hindi Directorate: Introduction Архівавана 15 красавіка 2010.
  2. National Council for Promotion of Urdu Language
  3. BBC: A Guide to Urdu
  4. Хіндзі: 180 млн. (1991). Урду: 48 млн у Індыі (1997) + 11 млн у Пакістане (1993). Ethnologue, 16-е выданне.
  5. 120 млн хіндзі (1999), 45 млн урду (1999). Ethnologue 16-е выданне.
  6. Mohammad Tahsin Siddiqi (1994), Hindustani-English code-mixing in modern literary texts, University of Wisconsin, ... Hindustani is the lingua franca of both India and Pakistan ...
  7. Lydia Mihelič Pulsipher, Alex Pulsipher, Holly M. Hapke (2005), World Regional Geography: Global Patterns, Local Lives, Macmillan, ISBN 0-7167-1904-5, ... By the time of British colonialism, Hindustani was the lingua franca of all of northern India and what is today Pakistan ...{{citation}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  8. Michael Huxley (editor) (1935), The Geographical magazine, Volume 2, Geographical Press, ... For new terms it can draw at will upon the Persian, Arabic, Turkish and Sanskrit dictionaries ... {{citation}}: |author= мае агульную назву (даведка)
  9. Great Britain, Royal Society of Arts (1948), Journal of the Royal Society of Arts, Volume 97, ... it would be very unwise to restrict it to a vocabulary mainly dependent upon Sanskrit, or mainly dependent upon Persian. If a language is to be strong and virile it must draw on both sources, just as English has drawn on Latin and Teutonic sources ...
  10. Robert E. Nunley, Severin M. Roberts, George W. Wubrick, Daniel L. Roy (1999), The Cultural Landscape an Introduction to Human Geography, Prentice Hall, ISBN 0-13-080180-1, ... Hindustani is the basis for both languages ...{{citation}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  11. Urdu language — Britannica Online Encyclopedia. Britannica.com. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2013. Праверана 18 снежня 2011.
  12. Hindi by Yamuna Kachru
  13. Students' Britannica: India: Select essays by Dale Hoiberg, Indu Ramchandani page 175
  14. «Hindustani B2». Oxford English Dictionary. Oxford University Press. 2nd ed. 1989.
  15. The World’s Most Widely Spoken Languages Архівавана 27 верасня 2011.
  16. а б Keith Brown, Sarah Ogilvie (2008), Concise Encyclopedia of Languages of the World, Elsevier, ISBN 0-08-087774-5, ... Apabhramsha seemed to be in a state of transition from Middle Indo-Aryan to the New Indo-Aryan stage. Some elements of Hindustani appear ... the distinct form of the lingua franca Hindustani appears in the writings of Amir Khusro (1253–1325), who called it Hindwi ...
  17. The Origin and Growth of Urdu Language. Yaser Amri. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 8 студзеня 2007.
  18. Zahir ud-Din Mohammad (2002-09-10), Thackston, Wheeler M. (рэд.), The Baburnama: Memoirs of Babur, Prince and Emperor, Modern Library Classics, ISBN 0-375-76137-3, Note: Gurkānī is the Persianized form of the Mongolian word "kürügän" ("son-in-law"), the title given to the dynasty's founder after his marriage into Genghis Khan's family.
  19. B.F. Manz, «Tīmūr Lang», in Encyclopaedia of Islam, Online Edition, 2006
  20. Encyclopædia Britannica, «Timurid Dynasty», Online Academic Edition, 2007. (Quotation:…Turkic dynasty descended from the conqueror Timur (Tamerlane), renowned for its brilliant revival of artistic and intellectual life in Iran and Central Asia.Trading and artistic communities were brought into the capital city of Herat, where a library was founded, and the capital became the centre of a renewed and artistically brilliant Persian culture...)
  21. "Timurids". The Columbia Encyclopedia (Sixth ed.). New York City: Columbia University. Архівавана з арыгінала 5 снежня 2006. Праверана 2006-11-08.
  22. Encyclopædia Britannica article: Consolidation & expansion of the Indo-Timurids, Online Edition, 2007.
  23. McGregor, Stuart (2003), "The Progress of Hindi, Part 1", Literary cultures in history: reconstructions from South Asia, p. 912, ISBN 978-0-520-22821-4 in Pollock (2003)
  24. а б Faruqi, Shamsur Rahman (2003), "A Long History of Urdu Literarature, Part 1", Literary cultures in history: reconstructions from South Asia, p. 806, ISBN 978-0-520-22821-4 in Pollock (2003).
  25. а б Writing Systems by Florian Coulmas, page 232
  26. "Colonial Knowledge and the Fate of Hindustani". Cambridge University Press. 1998. JSTOR 179178. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  27. Indian critiques of Gandhi by Harold G. Coward page 218
  28. A Grammar of the Hindoostanee Language, Chronicle Press, 1796, Праверана 2007-01-08
  29. Indika: the country and the people of India and Ceylon By John Fletcher Hurst (1891) Page 344.
  30. «Хиндустани» в Большой советской энциклопедии
  31. Masica (1991:110)
  32. Masica (1991:111)
  33. Shapiro (2003:258)
  34. Masica (1991:114)
  35. а б в г д Ohala (1999:101)
  36. Masica (1991:117-118)
  37. а б в г д Shapiro (2003:260)
  38. а б Ohala (1999:102)
  39. Ohala (1999)
  40. Tiwari, Bholanath. Hindī Bhāshā = हिन्दी भाषा. — Allahabad: Kitāb Mahal, 1966, 2004. — ISBN 81-225-0017-X.
  41. а б в Janet Pierrehumbert, Rami Nair, Implications of Hindi Prosodic Structure (Current Trends in Phonology: Models and Methods), European Studies Research Institute, University of Salford Press, 1996, ISBN 978-1-901471-02-1, ... showed extremely regular patterns. As is not uncommon in a study of subphonemic detail, the objective data patterned much more cleanly than intuitive judgments ... [w] occurs when /व و/ is in onglide position ... [v] occurs otherwise ...
  42. Shapiro, M.C. A Primer of Modern Standard Hindi. — Motilal Banarsidass, 1989.
  43. Shapiro (2003:261)
  44. Dyrud, Lars O. Hindi-Urdu: Stress Accent or Non-Stress Accent?. — University of North Dakota, 2001.
  45. Ramana Rao, G.V.; Srichand, J. Word Boundary Detection Using Pitch Variations. — Madras: IIT Madras, Dept. of Computer Science and Engineering, 1996. Архівавана 25 кастрычніка 2007.
  46. Shapiro (2003:262-263)
  47. а б Shapiro (2003:264)
  48. Snell & Weightman (1989:117)
  49. а б Shapiro (2003:265)
  50. Snell & Weightman (1989:80-81)
  51. Shapiro (2003:264-265)
  52. Snell & Weightman (1989:21)
  53. Schmidt (2003:293)
  54. Schmidt (2003:322)
  55. Snell & Weightman (1989:150)
  56. Shapiro (2003:266)
  57. Masica (1991:257)
  58. Shapiro (2003:271)
  • Зограф Г. А. Хинди, урду и хиндустани (об употреблении терминов), «Краткие сообщения института востоковедения», 1956, т. 18.
  • Зограф Г. А. Хиндустани на рубеже XVIII—XIX вв., М., 1961.
  • Зограф Г. А., Оранская Т. И. Хинди язык // Языки мира: Новые индоарийские языки. — М.: Academia, 2011. — С. 47—105. — ISBN 978-5-87444-394-8.
  • Зограф Г. А., Мазурова Ю. В. Урду язык // Языки мира: Новые индоарийские языки. — М.: Academia, 2011. — С. 131—139. — ISBN 978-5-87444-394-8.
  • Шаматов А. Н. Классический дакхини. (Южный хиндустани XVII в.), М., 1974.
  • Harley, A. H. 1944. Colloquial Hindustani, Publisher: Kegan Paul, Trench, Trubner & Co., Ltd.
  • Masica, Colin. The Indo-Aryan Languages. — Cambridge: Cambridge University Press, 1991. — ISBN 978-0-521-29944-2.
  • Ohala, Manjari. Hindi. — International Phonetic Association, Handbook of the International Phonetic Association: a Guide to the Use of the International Phonetic Alphabet. — Cambridge University Press, 1999. — ISBN 978-0-521-63751-0.
  • Schmidt, Ruth Laila. Urdu / Cardona, George; Jain, Dhanesh. — The Indo-Aryan Languages. — Routledge, 2003. — ISBN 978-0-415-77294-5.
  • Shapiro, Michael C. Hindi / Cardona, George; Jain, Dhanesh. — The Indo-Aryan Languages. — Routledge, 2003. — ISBN 978-0-415-77294-5.
  • Shapiro, M.C. A Primer of Modern Standard Hindi. — Motilal Banarsidass, 1989. — (Language and Linguistics Series).
  • Snell, Rupert; Weightman, Simon. Teach Yourself Hindi. — 2003 ed. — McGraw-Hill, 1989. — ISBN 978-0-07-142012-9.