Цна (прыток Свіслачы)

Цна
Характарыстыка
Даўжыня
  • 14 км
Басейн 70 км²
Вадацёк
Вусце Свіслач
 • Каардынаты 53°57′05″ пн. ш. 27°29′50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Мінскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Цна — рака ў Беларусі у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Свіслач (басейн Дняпра).

Па адной з версій назва Цна балцкага паходжання, якая з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[1].

З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[2], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[3]. Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».

Мяркуецца, што даўней у незахаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).

Паводле іншай версіі назва Цна славянскага паходжання (ад аг.-усх.-слав.: Дьсна «правая») і блізкая да гідроніма Дзясна[4]. Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].

Сутокі Цны і Свіслачы
Сутокі Цны і Свіслачы каля былой в. Зацань (цяпер на тэрыторыі Мінска)

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча Цны каналізаванае амаль на ўсім працягу.

Цна выцякала з балаціны, на паўночным ускрайку якой была вёска Забалоцце, з-пад пагорка, на якім цяпер могілкі (паміж Забалоццем і Дроздава).

На карце 1797 г. рэчка пазначаная як «Цнянка». Паселішчы на яе берагах абазначаліся як «Цна-Хмарынская», «Цна-Ёдкава» і «Цнянка».

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
  2. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
  4. Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. Т. IV. С. 303.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
  7. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
  • Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 18. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)