Эльдар Аляксандравіч Разанаў
Эльдар Разанаў | |
---|---|
Эльдар Рязанов | |
Імя пры нараджэнні | Эльдар Аляксандравіч Разанаў |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1927 |
Месца нараджэння | Самара, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 29 лістапада 2015 (88 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР→ Расія |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1950 - 2015 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0752922 |
eldar-ryazanov.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эльда́р Алякса́ндравіч Раза́наў (руск.: Эльда́р Алекса́ндрович Ряза́нов; 18 лістапада 1927, Самара — 29 лістапада 2015[1], Масква) — расійскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, паэт. Народны артыст СССР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Рыгора Козінцава) у 1950 годзе. Пасля на працягу пяці гадоў працаваў у дакументальным кіно на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. У 1956 годзе зняў фільм «Карнавальная ноч», які прынёс яму вядомасць.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паставіў камедыі (ад лірычных да вострасатырычных): «Карнавальная ноч» (1956), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Гусарская балада» (1962, паводле п’есы А. Гладкова «Даўным-даўно»), «Дайце кнігу скаргаў», (1965), «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Зігзаг удачы» (1969), «Старыя-разбойнікі» (1972), «Незвычайныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1973, з Італіяй), «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!» (1975), «Службовы раман» (паводле п’есы Р. і Э. Брагінскага «Калегі», 1977), «Гараж», «Пра беднага гусара закіньце слова» (абодва 1980), «Вакзал для дваіх» (1983), «Жорсткі раманс» (1984, паводле п’есы А. Астроўскага «Беспасажніца»), «Забытая мелодыя для флейты» (1987), «Дарагая Алена Сяргееўна» (1988), «Нябёсы запаветныя» (1991), «Прадказанне» (1993), «Прывітанне, дуралеі» (1996), «Старыя клячы» (1999), «Ціхія віры» (2000) і інш.
Аўтар сцэнарыяў, аповесцей, п’ес (пераважна з Брагінскім), мемуараў, кнігі вершаў і навел-успамінаў «Настальгія» (1999).
Зноскі
- ↑ Эльдар Рязанов скончался в Москве . Life News. Праверана 29 лістапада 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).