Эшэр Браўн Дзьюранд
Эшэр Браўн Дзьюранд | |
---|---|
англ.: Asher Durand | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1796[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1886[3][4][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Frank Durand[d] |
Дзеці | Lucy Maria Durand Woodman[d] |
Род дзейнасці | мастак, гравёр, фатограф |
Жанр | пейзаж |
Мастацкі кірунак | Hudson River school[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эшэр Браўн Дзьюранд (таксама Дзюран, англ.: Asher Brown Durand; 21 жніўня 1796, Мэйплвуд, Нью-Джэрсі — 17 верасня 1886, Мэйплвуд) — амерыканскі мастак, графік і ілюстратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эшэр Дзьюранд быў першым амерыканскім мастаком, які пісаў пейзажы на прыродзе. Брат гравёра Сайруса Дзьюранда (1787—1868), а таксама ювеліра і гравёра Джона Дзьюранда (1792—1820). Нарадзіўся ў сям’і гадзіншчыка і сярэбраных спраў майстра, восьмым з 11 дзяцей у сям’і.
У 1812—1817 гадах вучыўся на гравёра. У 1823 годзе выгравіраваў Дэкларацыю Незалежнасці па карціне Джона Трамбала, што стварыла яму рэпутацыю аднаго з найталенавітых гравёраў краіны. Э. Дзьюранд быў адным з заснавальнікаў нью-ёркскай Нацыянальнай Акадэміі Дызайну ў 1825 годзе, быў прэзідэнтам гэтай Акадэміі ў 1845—1861 гадах. Як мастак Дзюран спачатку больш цікавіўся графікай, затым — прыблізна з 1830 года — алейным жывапісам. У 1837 годзе ён, у суправаджэнні свайго сябра, Томаса Коўла, здзяйсняе падарожжа па Анірандацкіх гарах, пасля чаго пачынаецца захапленне Дзьюранда пейзажам. Штогод летам ён адпраўляецца на эскізы ў Анірандак, Кэтскілс або нью-хэмпшырскія Уайт-Маўцінс, адкуль прывозіць сотні накідаў алоўкам і алейнай фарбай. Гэтыя працы пазней былі аднесены да так званай Школы ракі Гудзон.
У маі 2005 года на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за палатно Э. Б. Дзьюранда «Роднасныя душы», напісанае ў 1849 годзе, у памяць пра Томаса Коўла, які памёр год таму, было выплачана каля 35 мільёнаў долараў. У 2007 годзе ў Бруклінскім музеі адбылася выстава работ мастака, на якой былі прадстаўлены больш за 60 яго палотнаў.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Asher Brown Durand — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Asher B. Durand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ DURAND ASHER BROWN // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://centuryarchives.org/caba/founders.php