Юрый Алелькавіч (1559—1586)
Юрый Алелькавіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 17 жніўня 1559 |
Смерць | 6 мая 1586 (26 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Алелькавічы |
Бацька | Юрый Юр’евіч Слуцкі[d][1] |
Маці | Кацярына з Тэнчынскіх |
Жонка | Барбара з Кішкаў[d] |
Дзеці | Соф’я Слуцкая |
Веравызнанне | праваслаўе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Юр'евіч Алелькавіч (17 жніўня 1559 — 6 мая 1586) — грамадскі і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
За Ю. Алелькавічам княжацкі двор у Слуцку зрабіўся буйным культурным цэнтрам[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік княжацкага роду Алелькавічаў, старэйшы сын Юрыя і Кацярыны з Тэнчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Яна Сямёна, разам з якімі падарожнічаў па еўрапейскіх універсітэтах[3].
У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Верхні і Ніжні замкі і Старое Места ў Слуцку, частку Слуцкага княства, Весічы і інш.
Уласнаручна напісаў Слуцкае Евангелле (1585)[4].
Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка паведамляў Крыштафу Радзівілу, што Юрый памёр пасля працяглай хваробы на сухоты[5].
У шлюбе з Барбарай з Кішак меў дачку Соф'ю, якой па смерці бацькі адышло Слуцкае княства.
Радавод
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
- ↑ Казлоўскі П. Р. Алелькавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 101.
- ↑ Настасся Скеп'ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой Архівавана 6 сакавіка 2016. // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Archivium domu Radziwillow. T. VIII: Listy ks. M. K. Radziwillow Sierotki, Jana Zamojskiego, Lwa Sapiehi. Krakow, 1885. s. 21
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Алелькавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 219. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.