Якуб Суша
Якуб Суша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
| |||||||
Дыяцэзія | Холмская ўніяцкая епархія | ||||||
Папярэднік | Atanazy Zachariasz Furs[d] | ||||||
Пераемнік | Augustyn Aleksander Łodziata[d] | ||||||
| |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | багаслоў, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | каля 1604[1] | ||||||
Смерць | 4 сакавіка 1687[1] | ||||||
![]() |
Якуб (свецкае імя Ян) Суша (1610, Мінск — 4 сакавіка 1687, Холм) — беларускі[2] грамадскі і рэлігійны дзеяч. Доктар тэалогіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў мінскай базыльянскай школе, у Пултуску (Польшча), Оламаўцы (Чэхія), Рыме. У 1626 годзе стаў манахам базыльянскага ордэна. 3 1636 года ў Холме ўзначаліў школу пры манастыры базыльянаў. Выкладаў філасофію і тэалогію ў базыльянскіх манастырах. З 1649 адміністратар епіскапату, 22 лютага 1652 года кароль Ян Казімір прызначыў яго холмскім архіепіскапам. На Жыровіцкай кангрэгацыі (сходзе) у 1661 годзе абраны генералам базыльян. Потым атрымаў багатае абацтва на Львоўшчыне.
Пісаў пераважна на лацінскай мове. Аўтар твораў «Уваскрэслы фенікс…», «Аб дзеяннях уніятаў…» (абодва 1646), «Савел і Павел» (1666). Яму прыпісваецца твор «Пра іерэйскія павіннасці» (1670, на старабеларускай літаратурнай мове).
Творы Якуба Сушы насычаны вытрымкамі з пастаноў, лістоў дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў; яны сведчаць пра эрудыцыю і веды аўтара. Некаторыя яго творы перавыдадзены ў Парыжы і Лейпцыгу ў сярэдзіне XIX ст.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткі У. Г. Су́ша Якуб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кароткі У. Су́ша Якуб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 452. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.