Ян Тадэвуш Біспінг
Ян Тадэвуш Біспінг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Біспінг[d] | |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Антоні Лапа[d] | ||||||
Пераемнік | Рафал Слізень[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Элігіуш Асецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Юзаф Біспінг[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Тадэвуш Слізень[d] | ||||||
Пераемнік | Антоні Ігнацы Храпавіцкі | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Ігнацы Пшаздзецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Міхал Радзішэўскі[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Баляслаў Біспінг | ||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Нараджэнне | каля 1741 | ||||||
Смерць | 28 верасня 1822[1][2] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Біспінгі[d] | ||||||
Бацька | Баляслаў Біспінг | ||||||
Маці | Ружа з Адамовічаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна з Мікульскіх[d][3] | ||||||
Дзеці | Адам Біспінг[d], Тэкля з Біспінгаў[d], Пётр Біспінг[d] і Разалія з Біспінгаў[d] | ||||||
Узнагароды |
Ян Тадэвуш Кароль Біспінг (Бішпінг, Бішпінк, польск.: Jan Tadeusz Bisping; каля 1741 — 28 верасня 1822, Струбніца) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—1767), падстолія (1767—1773), земскага пісара (1773—1781), харужага (1781—1786), маршалка (1786—1793). Пасол на сойм 1782 года, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789 гадоў. На моцы соймавай пастановы ў 1793 годзе стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім)[4].
Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły»[5].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%83%D0%B1%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0._%D0%94%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%2807%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%82%D1%80%D1%83%D0%B1%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0._%D0%94%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%2807%29.jpg)
Памёр 28 верасня 1822 года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie»[5].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага[6].
На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»[5]:
![]() | У час кандукту, якому асіставалаў фамілія і сто капланаў з запаленымі свечкамі, прамаўляў цэлеброваў кс. Стургалеўскі і Стэфан Мікульскі, капітан польскіх войска, суддзя гранічны слонімскі, родны сыновец Я[сна]В[яльможнай] маршалковай. | ![]() |
Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай[5], якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-tadeusz-bisping-h-wlasnego
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 248. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 233. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ а б в г В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII—XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001
- ↑ Bisping (Biszping, Biszpink) Jan Tadeusz(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2021. Праверана 26 чэрвеня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Біспінг Ян Тадэвуш Кароль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.