1 мая
← Май → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 |
1 мая (1 траўня) — сто дваццаць першы (сто дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 305: Рымскі імператар Дыяклетыян добраахвотна адмовіўся ад улады.
- 408: Сямігадовы Феадосій II быў абвешчаны імператарам Усходняй Рымскай імперыі пасля смерці свайго бацькі Аркадзія.
- 1185: Сонечнае зацьменне назіралася ў Цэнтральнай Амерыцы і Еўропе, упамінаецца ў «Слове пра паход Ігараў» і было расцэнена князям Ігарам як прадвесце бяды.
- 1045: Грыгорый VI быў абраны Папам Рымскім (паводле некаторых даных, купіў папства ў свайго хросніка Бенедыкта IX).
- 1560: Партугальцы адкрылі востраў Маю ў Атлантычным акіяне.
- 1576: Стэфан Баторый каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія.
- 1753: Карл Ліней апублікаваў працу «Species Plantarum», якая лягла ў аснову батанічнай наменклатуры.
- 1707: Англія і Шатландыя злучыліся ў Вялікабрытанію.
- 1786: Прэм’ера оперы «Жаніцьба Фігаро» В. А. Моцарта адбылася ў Бургтэатры ў Вене.
- 1832: Расійскі імператар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўніверсітэт.
- 1840: У Вялікабрытаніі з’явіліся першыя ў свеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі).
- 1851: У Лондане адкрылася першая Сусветная выстаўка.
- 1945: Над Рэйхстагам у Берліне ўзняты чырвоны сцяг.
- 1948: У Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
- 1949: Адкрыта Нерэіда, спадарожнік Нептуна.
- 1966: Адбылося апошняе выступленне «The Beatles».
- 1978: Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.
- 2004: Да Еўрапейскага Саюза далучылася 10 дзяржаў: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1238: Магнус VI, кароль Нарвегіі
- 1566: Міхіл Янс ван Мірэвелт, нідэрландскі мастак
- 1825: Джордж Інес, амерыканскі мастак
- 1831: Альберт Анкер, швейцарскі мастак
- 1852: Сант'яга Рамон-і-Кахаль, іспанскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (1906)
- 1894: Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч (пам. 25.2.1970)
- 1906: Аляксандра Бергман, дзяячка КПЗБ, гісторык, публіцыст
- 1915: Іван Любачка, беларускі гісторык (пам. 20.7.1977)
- 1922: Алесь Салавей, беларускі паэт (пам. 21.1.1978)
- 1928: Гаральд Коэн, брытанскі і амерыканскі мастак (пам. 27.4.2016)
- 1931: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (пам. 19.11.2008)
- 1933: Мішэль Камдэсю, французскі эканаміст
- 1942: Міхаіл Басалыга, беларускі графік
- 1947: Яакаў Бекенштэйн, ізраільскі фізік
- 1949: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка
- 1958: Патрыс Талон, прэзідэнт Беніна
- 1969: Хаўер Бардэм, іспанскі кінаакцёр
- 1981: Аляксандр Глеб, беларускі футбаліст
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 408: Флавій Аркадзій, імператар Усходняй Рымскай імперыі
- 946: Марын II, Папа Рымскі
- 1118: Мацільда Шатландская
- 1277: Стэфан Ураш I, кароль Сербіі
- 1308: Альбрэхт I (кароль Германіі)
- 1539: Ізабела Партугальская, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1572: Пій V, Папа Рымскі, 1566—1572 (нар. 17.1.1504)
- 1873: Давід Лівінгстан, шатландскі даследчык Афрыкі (нар. 19.3.1813)
- 1904: Антанін Леапольд Дворжак, чэшскі кампазітар
- 1973: Асгер Ёрн, дацкі мастак
- 1983: Джордж Ходжсан, канадскі плывец, алімпійскі чэмпіён
- 1986: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (нар. 15.12.1921)
- 1994: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень працоўных
- Гаваі, ЗША: Дзень Леі
- Маршалавы Астравы: Дзень Кастытуцыі
- Саскачэван, Канада: Дзень сусліка
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 1 мая