1490-я
Найважнейшыя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў.
- Адкрыццё Амерыкі (1492). Тардэсільяскі дагавор (1494). Марскі шлях у Індыю на поўдзень ад Афрыкі (1498).
- Сангай скарае Малі і становіцца найбуйнейшай дзяржавай Афрыкі ў гісторыі.
- Пачатак Італьянскіх войнаў (1494—1559). Бітва пры Форнова (1495).
- Швабская вайна (1499) прыводзіць да аддзялення Швейцарскага саюза ад Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- Турэцка-венецыянскія войны XV—XVIII стагоддзяў. Бітва пры Занк'ё (1499) — першая марская бітва з гарматамі на караблях.
- Канец Сярэднявечча ў Еўропе — пачатак Новага Часу.
- Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.
- 6 снежня 1491 года Брэтань канчаткова далучылася да Францыі.
- 24 чэрвеня 1497 года Джон Кабат адкрывае Ньюфаўндленд і Лабрадор.
- У 1498 годзе ў Сеуле адбылося некалькі палацавых пераваротаў, якія суправаджаліся ўзброенымі сутыкненнямі.
- У 1499 годзе былі падрыхтаваны і адпраўлены да берагоў Паўднёвай Амерыкі некалькі экспедыцый.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанарда да Вінчы (1452—1519), мастак, навуковец, вынаходнік, пісьменнік. Мадонна Літа (1491). «Тайная вячэра» (1498).
- Апублікаваны раман «Трохцарства» (1494).