1929 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1929 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Створана Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі (РАМБ).
- Узнікла аб’яднанне беларускіх мастакоў «Прамень».
- Студзень — III Усебеларуская мастацкая выстаўка, Мінск: удзельнічала 62 мастака, экспанавана 582 творы[1][2].
- Чэрвень — персанальная выстава Я. Кругера да 30–й гадавіны творчай дзейнасці мастака[3].
- Экспедыцыяй у складзе расійскіх мастакоў і рэстаўратараў Ігара Грабара, Рыгора Чырыкава і П. І. Юкіна ў полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры былі выяўлены і раскрыты фрэскі ХІІ стагоддзя:
- Галава Святой, 38 х 59 см, паўднёвая сцяна
- Святы, які моліцца. 162 х 68 см, алтар, паўднёвая сцяна
- Васілій Вялікі. 170 x 111,5 см, алтар, паўднёвая сцяна
З’явіліся
[правіць | правіць зыходнік]- Баранавіцкі краязнаўчы музей
- Віцебскі дом-камуна
- Касцёл Святых Пятра і Паўла, Дрысвяты — помнік драўлянага дойлідства
- Трыўмфальная арка, Маладзечна
- Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лютага — Лявон Баразна (пам. 1972), беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны
- 25 красавіка — Ірына Паньшына (пам. 2010), беларускі мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- 9 мая — Людвіг Асецкі (пам. 2005), беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981)
- 11 мая — Дзмітрый Алейнік, беларускі мастак-жывапісец, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
- 15 верасня — Арлен Кашкурэвіч (пам. 2013), беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Берта Кузняцова (пам. 1980) — беларускі савецкі мастак-жывапісец з Гомеля
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 4 сакавіка — Ілля Чашнік (нар. 1902), расійский мастак і дызайнер яўрэйскага паходжання, родам з Віцебскай губерні. Вучыўся ў Віцебскім народным вучылішчы ў Казіміра Малевіча, адзін з бліжэйшых яго вучняў, паслядоўны супрэматыст. Уваходзіў у суполку Сцвяржальнікаў новага мастацтва, разам з імі пераехаў у 1922 годзе ў Петраград, дзе праз 7 год помер ад перытаніту.
Галерэя графікі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхась Філіповіч. Ілюстрацыя да аповесці М. В. Гогаля «Тарас Бульба»
- Саламон Юдовін «Дробязны гандаль», НММ РБ
- Саламон Юдовін «Майстэрня абутку», НММ РБ
Зноскі
- ↑ Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі
- ↑ 1929 г. Белорусская ССР : ТРЕТЬЯ ВСЕБЕЛОРУССКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА
- ↑ 1929 г. Персональные выставки : Кругер Я. М.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3