27 лістапада
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
27 лістапада — трыста трыццаць першы (трыста трыццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 511: Пасля смерці Хлодвіга I яго дзяржава падзелена паміж чатырма сынамі — Тэадорыхам I, Хладамірам, Хільдэбертам I і Хлотарам I
- 602: Візантыйскі імператар Маўрыкій разам з сынамі пакараны загадам Фокі.
- 1705: Паводле загаду Пятра I ў Расіі створана марская пяхота
- 1815: Рускі цар Аляксандр I падараваў Канстытуцыю Царству Польскаму
- 1918: У склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады. Створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы
- 1918: Заснавана Нацыянальная акадэмія Украіны
- 1920: Пачатак Слуцкага паўстання
- 1943: Савецкія войскі ўзялі Шацілкі (зараз г. Светлагорск)
- 1989: Вярхоўны Савет СССР санкцыянаваў эканамічную самастойнасць ЛітССР, ЛатССР і ЭССР
- 1996: Спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (у выніку праведзенага рэферэндуму)
- 2000: Сербія і Чарнагорыя ўступілі ў АБСЕ
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1701: Андэрс Цэльсій, шведскі астраном
- 1715: Іаган Готлаб Лейдэнфрост, нямецкі лекар і тэолаг
- 1717: Олаф Акрэль (пам. 28.5. 1807), шведскі хірург
- 1857: Чарлз Скот Шэрынгтан, брытанскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932)
- 1865: Вольга Кабылянская, украінская пісьменніца (пам. 21.3.1941)
- 1867: Іван Жалтоўскі, беларускі дойлід
- 1874: Хаім Вейцман, навуковец-хімік, 1-ы прэзідэнт Ізраіля (пам. 11.1952)
- 1900: Рыгор Пукст, беларускі кампазітар (пам. 11.1960)
- 1903: Піліп Пестрак, беларускі пісьменнік (пам. 22.8.1978)
- 1906: Юрый Арынянскі, беларускі акцёр і рэжысёр
- 1921: Уладзімір Тарасевіч, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў на Захадзе (пам. 2.12.1986)
- 1925: Клод Ланцман, рэжысёр-дакументаліст
- 1938: Зоя Літвінава, беларуская мастачка
- 1940: Брус Лі, майстар усходніх адзінаборстваў, амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр (пам. 20.7.1973)
- 1944: Мілан Кунк, сучасны чэшскі мастак
- 1947: Эдуард Белагураў, беларускі мастак
- 1953: Барыс Грэбеншчыкоў, савецкі і расійскі паэт і музыкант, галоўны выканаўца гурта «Акварыўм»
- 1960: Юлія Цімашэнка, украінскі палітык
- 1977: Леа Данільсан-Ярг, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1998: Крысціян Наполес, кубінскі лёгкаатлет
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1252: Бланка Кастыльская, каралева Францыі
- 1474: Гіём Дзюфаі, франка-фламандскі кампазітар
- 1570: Якапа Сансавіна, італьянскі архітэктар
- 1895: Аляксандр Дзюма, сын, французскі пісьменнік
- 1916: Эміль Верхарн, бельгійскі паэт, драматург
- 1918: Багуміл Кубішта, чэшскі мастак
- 1932: Дамінік Сямашка, польскі, беларускі і літоўскі палітычны дзеяч (нар. 16.8.1878)
- 1938: Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, грамадскі і палітычны дзеяч (нар. 2.4.1885)
- 1955: Арцюр Анегер, французскі кампазітар
- 1967: Леон Мба, прэзідэнт Габона
- 1985: Андрэ Юнебель, французскі рэжысёр
- 1990: Восіп Любіч, французскі мастак беларускага паходжання, прадстаўнік Парыжскай школы (нар. 6.12.1896)
- 2009: Жак Барацье, французскі кінарэжысёр
- 2010: Міядраг Джурыч, чарнагорскі мастак
- 2012: Ладзіслас Кійно, французскі мастак
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Венесуэла: Дзень авіяцыі
- Іспанія: Дзень настаўніка
- Куба: Дзень памяці студэнтаў-медыкаў
- Расія: Дзень марской пяхоты
- Цёркс і Кайкас, Вялікабрытанія: Нацыянальны дзень падзякі