Беларускае навуковае таварыства (1918)
Беларускае навуковае таварыства | |
Абрэвіятура | БНТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1918 |
Дата спыненьня існаваньня | 19 верасьня 1939 (85 гадоў таму) |
Тып | навуковае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Пашырэньне ведаў |
Месцазнаходжаньне | Вільня, Заходняя Беларусь |
Старшыня | Антон Луцкевіч |
Намесьнікі | Баляслаў Грабінскі, Вацлаў Іваноўскі |
Кіроўны орган | Урад |
Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — першая беларуская навуковая ўстанова[1], якая дзейнічала ў Вільні ў 1918—1939 гадах. Сярод заснавальнікаў Вацлаў Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, Ян Станкевіч, Уладзіслаў Талочка і іншыя. Кіроўны орган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.
Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у Варшаве і рэгіянальнага ў Львове. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні»[2] і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»[3].
Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі А. Луцкевіч, С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка. Пры таварыстве дзейнічаў Беларускі музэй імя І. Луцкевіча і бібліятэка.
31 кастрычніка 1933 году ў зьвязку з правядзеньнем палітычнай рэформы беларускага правапісу БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе русіфікацыйная скіраванасьць і слабы навуковы падмурак[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
- ^ Эс. Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства. // Родны край : газэта, орган Таварыства беларускай асьветы. — 1933, 10 чэрвеня. — № 12. — С. 3—6.
- ^ А. С. Ліс. Беларускае навуковае таварыства // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 355.
- ^ Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- a. Biblijografja. Hadawik Bielaruskaha Nawukowaha Tawarystwa. Kniżka I. Wilnia, 1933. (пол.) // Przegląd Wileński : газэта. — 1933, 31 maja. — № 10. — С. 8.