Ян Станкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч лац. Jan Stankievič | |
Род дзейнасьці | мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 лістапада 1891 |
Месца нараджэньня | в. Арляняты, Ашмянскі павет |
Дата сьмерці | 16 жніўня 1976 |
Месца сьмерці | Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, гісторык, палітык |
Навуковая сфэра | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы |
|
Псэўданімы | Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства (1918), Беларуская народная самапомач, Віленская беларуская рада, Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў, Беларуская цэнтральная рада, Беларускае навуковае таварыства (1942), Крывіцкае навуковае таварыства[d], Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Беларускі камітэт і Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны |
Дзеці | Вячка Станкевіч і Юрка Станкевіч |
Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926).
Біяграфічны нарыс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Першую сусьветную вайну служыў у дзейнай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арґанізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскае губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскае беларускае рады, браў удзел у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскае Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонае Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускае ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкае вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускае цэнтральнае школьнае рады.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (14 чэрвеня 1921)[2], Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладнікам беларускае мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (1928—1932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях. У 1930-31 гг. быў рэдактарам першага беларускага спэцыялізаванага мовазнаўчага часопісу Родная мова[3].
Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык быў прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч працаваў разам з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назваю Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнаю мэтаю гэтае дзейнасьці была адбудова беларускае дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся й ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскае ўправы. Станкевіч быў сябрам Беларускае народнае самапомачы, Беларускае незалежніцкае партыі, навуковага аддзелу Беларускае цэнтральнае рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, браў удзел у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», працаваў зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва й яго выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», ґазэтаю «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар працаў зь беларускае гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўства («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст. (Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Я. Станкевіч. Нашыя прозьвішчы. / Клаўдзі Дуж-Душэўскі // Беларускі сьцяг : часопіс. — Коўна: Урад БНР, 1922. — № 4. жнівень—верасень. — С. 29—33.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 30 траўня 1926. — № 16. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 8 чэрвеня 1926. — № 17. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 20 чэрвеня 1926. — № 18. — С. 2, 3.
- Філ. Канд. Я. Станкевіч. Кнігапісь. Крывіч, месячнік літэратуры і грамадзкага жыцьця пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. / Ст. Вольскі // Сялянская ніва : газэта. — Вільня: Орган Беларускага Сялянскага Саюзу, 18 ліпеня 1926. — № 21. — С. 2, 3.
- Д-р Я. Станкевіч. «Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павету». // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, чэрвень. — № 4. — С. 37—38.
- Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, ліпень—жнівень. — № 5. — С. 26—34.
- Д-р Я. Станкевіч. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14.—21.XI.1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правпісу. // Родныя гоні : месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі. — 1927, верасень—кастрычнік. — № 6. — С. 44—50.
- Др. Ян Станкевіч. Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісаў. // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 35—49.
- Др. Я. Станкевіч. Гісторыя беларускага языка. — Вільня: Выданьне аўтара, 1939. — 16 с.
- Маленькі маскоўска–беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш. Менск. 1944
- Я. Станкевіч. Некаторыя праўніцкія тэрміны беларускія. — Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае т–ва Пранцішка Скарыны, 1953. — 84 с.
- Друкары Йван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью-Ёрк, 1969;
- 3 украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы–Беларусі. Нью-Ёрк, 1970;
- Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3–е выд. Менск, 1991);
- Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Менск, 1991);
- Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Менск, 1992)
- Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. 1998. № 2.
- Ян Станкевіч. Збор твораў. У 2 тамах / Уклад. і рэд.: Валер Булгакаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. — Т. 1. — 549 с. — 500 ас. — ISBN 985-6599-45-8
- Ян Станкевіч. Збор твораў. У 2 тамах / Уклад. і рэд.: Валер Булгакаў; Паслясл.: Юрась Бушлякоў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. — Т. 2. — 585 с. — 500 ас. — ISBN 985-6599-46-6
- Ян Станкевіч. Гістарычныя творы. — Менск: Энцыклапедыкс, 2003. — 772 с. — 700 ас. — ISBN 985-6599-77-6
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Др. Я. Станкевіч. Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў (Скапіяваць кнігу у фармату pdf)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- ^ Хроніка. Выпускныя экзамены. // Маладое жыцьцё : часопіс. — 1921, 25 чэрвеня. — № 3. — С. 8.
- ^ В. Вячорка. Родная мова (часопіс). // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.— 655 с. — С. 458, 459.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вячорка В., Шупа С. Станкевіч, Ян. // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 530, 531.
- Сяргей Запрудзкі. Неюбілейныя думкі з нагоды юбілейных выданняў мовазнаўчай спадчыны. (бел.) // Генадзь Сагановіч Беларускі гістарычны агляд = Belarusian historical review. — Менск: Рэдакцыя БГА, 2003, сьнежань. — Т. 10. Сшытак 1—2 (18—19). — С. 319—352. — ISSN 1392-902Х.