Белы
Белы лац. Bieły | |||||
Жаночая гімназія | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1359 | ||||
Магдэбурскае права: | 2 траўня 1625 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Цьвярская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Бельскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 185 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3311 чал. (2016) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48250 | ||||
Паштовы індэкс: | 172530 | ||||
Нумарны знак: | 69 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°50′0″ пн. ш. 32°56′0″ у. д. / 55.83333° пн. ш. 32.93333° у. д.Каардынаты: 55°50′0″ пн. ш. 32°56′0″ у. д. / 55.83333° пн. ш. 32.93333° у. д. | ||||
Белы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бе́лы — места ў Расеі, на рацэ Обшы. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3311 чалавек. Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад Цьвяры, за 20 км на мяжы з Смаленскай вобласьцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава (лінія Ржэў — Вялікія Лукі).
Белы — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Белы ўпамінаецца ў XIII ст. як горад Смаленскага княства. Пазьней ён стаў сталіцай удзельнага Бельскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1355 годзе Белы далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Белы значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У пачатку XVI ст. места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
У 1610 годзе Белы вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе ўвайшоў у склад Смаленскага ваяводзтва. 2 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб «у срэбным полі вобраз Сьвятой Панны Марыі, Маці сына Божага»[1][2]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі захапілі Белы.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з умовамі Андрусаўскага замірэньня 1667 году Белы апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1726 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні.
На 1856 год у месьце было 1075 будынкаў, дзеялі 5 цэркваў, працавалі 132 крамы. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, «сумесь беларусаў і расейцаў» складала 35,21% насельніцтва Бельскага павету[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белы абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1929 годзе Белы ўвайшоў у склад Калінінскай (Цьвярской) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 4 кастрычніка 1941 да 10 сакавіка 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 7709 чал.[5]; 1889 год — 9176 чал. (4664 муж. і 4512 жан.)[6]
- XX стагодзьдзе: 1969 год — 4,5 тыс. чал.[7]; 1989 год — 5,2 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 3691 чал.; 2016 год — 3311 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловыя прадпрыемствы места: ільнозавод, леспрамгас, філія маскоўскага ПА «Станконормаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Бельскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча
- Жаночая гімназія (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1817)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1814)
- Царква Сьвятога Мікалая (1754)
- Царква Сьвятой Тройцы (1804)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1807)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 118.
- ^ Грынявецкі В. Белы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 308.
- ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 217.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
|