Георг VI
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/King_George_VI_LOC_matpc.14736_%28cleaned%29.jpg/220px-King_George_VI_LOC_matpc.14736_%28cleaned%29.jpg)
Георг VI (анг. George VI, хрысьцільныя імёны — Альбэрт Фрэдэрык Артур Георг; 14 сьнежня 1895, Ёрк-Катэдж, Сандрынгэм, Норфалк, Ангельшчына — 6 лютага 1952, Сандрынгэм, Норфалк, Англія) — кароль Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі з 11 сьнежня 1936 году. З дынастыі Віндзораў.
Уступіў на пасад пасьля адрачэньня брата, Эдўарда VIII. Увайшоў у гісторыю перш за ўсё як сымбаль барацьбы Вялікабрытаніі і краінаў Брытанскай імпэрыі супраць нацысцкай Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Георг VI — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў