Новарасея (Саюз народных рэспублік)
Наварасея | |
рас. Новороссия | |
сьцяг групоўкі «Новарасея» | |
Іншыя назвы: | Саюз народных рэспублік |
---|---|
Ідэалёгія: | шавінізм (рашызм), расейскі нацыяналізм(uk), расейскі фашызм[прыбраць шаблён], расейскі нэанацызм(uk), расейскі імпэрыялізм |
Рэлігійная прыналежнасьць: | Расейская праваслаўная царква |
Лідэры: | Алег Цароў |
Штаб-кватэра: | Данецк |
Актыўная ў: | усходніх раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны |
Дата фармаваньня: | 26 чэрвеня 2014 (10 гадоў таму) |
Дата роспуску: | 18 траўня 2015 (9 гадоў таму) |
Хаўрусьнікі: | Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі |
Праціўнікі: | Узброеныя сілы Ўкраіны |
Удзел у канфліктах: | Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну |
«Саюз народных рэспублік — Наварасея» — тэрарыстычная групоўка «Луганскай» (ЛНР) і «Данецкай (ДНР) народных рэспублік», якая існавала з 26 чэрвеня 2014 г. да 18 траўня 2015 г. на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях ўсходніх раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.
Генэральная пракуратура Ўкраіны прызнала «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі, створанымі ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВК(uk) Расеі з 2008 году.
26 чэрвеня 2014 г. Алег Цароў быў абраны «сьпікерам парлямэнта саюза народных рэспублік», у склад якога ўваходзяць толькі «ДНР» і «ЛНР». За тыдзень «сьпікер» быў абвешчаны ва ўсеўкраінскі крымінальны вышук.
Менш чым за год расейскі праект Наварасея быў замарожаны, пра што 18 траўня 2015 г. абвясьціў Алег Цароў і «міністар замежных спраў» ДНР Аляксандр Кофман, які адзначыў, што гэты расейкі праект ня меў посьпеху з-за пасіўнасьці жыхароў Адэскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласьцей Украіны.
Глядзець таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анэксія Крыма Расеяй
- Прарасейскія хваляваньні ва Ўкраіне (2014)
- Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне
- Новарасея
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэрыторыі, захопленыя тэрарыстычнымі групоўкамі стане на 25.06.2014 — Савет нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (укр.)
- Цэнтральнае інфармацыйнае агенцтва Наварасеі (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Эўропу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |